Беларуская Служба

Падчас свята дзяржаўнага сцяга ў Кіеве быў узняты ўнікальны сцяг з подпісамі салдат

23.08.2023 12:51
Сцяг пабываў на пастах украінскіх вайскоўцаў ад Чарнігава да Адэсы.
 .  .
Ілюстрацыйны здымак. Украінскі сцяг.Фота: Shutterstock

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі павіншаваў украінцаў з Днём дзяржаўнага сцяга, які адзначаецца сёння. З гэтай нагоды ў Кіеве быў узняты ўнікальны сцяг. На ім ёсць надпісы, зробленыя воінамі, якія абаранялі Айчыну. Гэта словы і подпісы выключных людзей, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Ён дадаў, што сцяг – гэта сіла ўкраінцаў, крыніца волі і ўпэўненасці, што ён залунае там, дзе трэба.

- Наш сцяг – гэта наша ўпэўненасць, упэўненасць у тым, што ён абавязкова будзе лунаць там, дзе трэба паводле права. Я звяртаюся да ўсіх салдат, якія ідуць у бой з гэтым сцягам на брані і пад сэрцам, змагацца за кожны метр нашай зямлі, ідуць наперад і дабіваюцца нашай перамогі. Яны абаранялі нашу зямлю і аддалі свае жыцці за Украіну, за ўсіх украінцаў – мы заўсёды будзем памятаць іх, нашых герояў.

Як паведаміў украінскі прэзідэнт, сцяг, які быў узняты ў Кіеве, пабываў на пастах украінскіх вайскоўцаў ад Чарнігава да Адэсы, у розных брыгадах і баявых частках, а таксама ў шпіталях, дзе лечаць параненых, і ў руках валанцёраў. Пазней усе жадаючыя змогуць убачыць сцяг у Нацыянальным музеі Украіны.

IAR/нг