Беларуская Служба

Зяленскі восенню адправіцца ў ЗША: пацверджана дата

02.09.2023 10:11
Пасяджэнне Рады Бяспекі ААН у Нью-Ёрку па Украіне павінна адбыцца 20 верасня.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведае штогадовую сустрэчу сусветных лідараў у ААН у Нью-Ёрку ў гэтым месяцы і прыме ўдзел у пасяджэнні Рады Бяспекі ААН па Украіне. Пра гэта паведаміў журналістам у пятніцу амбасадар Албаніі ў ААН Фэрыт Ходжа піша The Guardian.

«Прэзідэнт будзе выступаць у Генасамблеі ААН, дзе будзе гаварыць і аб формуле міру, і аб стварэнні спецтрыбунала, і аб механізме кампенсацыі страт. Будзе шмат двухбаковых сустрэч, у тым ліку з краінамі Глабальнага поўдня, таксама з іншых кантынентаў», – паведаміў намеснік кіраўніка АП Ігар Жоўква.

У верасні Албанія з'яўляецца старшынёй рады з 15 чальцоў. Сусветныя лідары павінны пачаць збірацца ў Нью-Ёрку з 18 верасня на пасяджэнне высокага ўзроўню Генеральнай Асамблеі ААН. Паседжанне Рады Бяспекі па Украіне павінна адбыцца 20 верасня.

Выданне Bloomberg са спасылкай на дасведчаныя крыніцы паведамляла, што ў верасні прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, як мяркуецца, зробіць візіт у Нью-Ёрк для ўдзелу ў мерапрыемствах у рамках паседжання Генеральнай Асамблеі ААН. Чакаецца, што там ён абгрунтуе неабходнасць сваёй формулы міру.

Дзесяць пунктаў формулы міру Зяленскага прадугледжваюць заклік да поўнага вываду расійскіх войскаў з тэрыторыі Украіны, вызвалення ўсіх ваенных заложнікаў і дэпартаваных украінцаў, а таксама забеспячэнню харчовай і энергетычнай бяспекі. Таксама гаворка ідзе аб гарантыях бяспекі для Украіны, як толькі завершацца баявыя дзеянні, і аб аднаўленні бяспекі вакол акупаванай Запарожскай атамнай электрастанцыі.

УНІАН/нг