Беларуская Служба

Множацца расійскія страты ва Украіне

03.09.2023 08:13
З пачатку вайны расіяне страцілі больш за 264 тысячы салдат і мноства ваеннай тэхнікі.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/ANATOLY MALTSEV Dostawca: PAP/EPA.

З пачатку вайны ва Украіне расійскія войскі страцілі амаль 264,6 тысяч вайскоўцаў. Пра гэта паведаміў Генштаб украінскай арміі, паводле якога за апошнія суткі расіяне страцілі 600 чалавек.

Найбольшыя ўдзельныя страты сярод тых, каго адправілі на вайну з расійскіх рэгіёнаў, у Туве і Бураціі – больш за 55 чалавек  на 100 000 жыхароў рэгіёна Расіі, паведамляе Фонд «Свабодная Буратыя».

Апроч таго расійская армія страціла 4476 танкаў, 8649 бронемашын, 5582 артылерыйскія сістэмы, 315 самалётаў, 316 верталётаў, 1447 крылатых ракет і 4444 беспілотнікі.

Толькі за жнівень Украіна знішчыла расійскай ваеннай тэхнікі прыкладна на 1,2 мільярды долараў.

ПР/юл