Беларуская Служба

Расійскія войскі атакуюць на украінскім фронце

03.09.2023 09:14
Цягам апошніх сутак расіяне беспаспяхова правялі атакі на ліманскім, аўдзееўскім і марыінскім кірунках.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/OLEG PETRASYUK Dostawca: PAP/EPA.

Пра гэта паведаміў Генштаб украінскай арміі, паводле якога ўкраінскія войскі працягваюць наступальныя дзеянні на мелітопальскім напрамку. За апошнія суткі адбылося 30 узброеных сутыкненняў.

Паводле заявы Генштабу, украінскія ВПС нанеслі 10 удараў па раёнах канцэнтрацыі расійскіх сіл і сродкаў, і тры ўдары па зэнітна-артылерыйскіх комплексах. Ракетна-артылерыйскія падраздзяленні абстралялі шэсць раёнаў канцэнтрацыі расійскіх войск, 12 артылерыйскіх пазіцый, два склады боепрыпасаў, два камандныя пункты і пазіцыю СПА.

У сваю чарку расіяне ўа апошнія суткі правялі дзве ракетныя атакі і нанеслі 49 авіяўдараў. Яны таксама здзейснілі 66 абстрэлаў некіраванымі рэактыўнымі снарадамі па пазіцыях украінскіх войск і гарадах.

Сярод мірных жыхароў ёсць забітыя і параненыя. Таксама расіяне атакавалі беспілотнікамі партовую інфраструктуру ў Адэскай вобласці.

ПР/юл