Беларуская Служба

Украінцы прарвалі першую лінію расійскай абароны на паўднёвым фронце

03.09.2023 11:25
Пра гэта ў інтэрв'ю брытанскаму выданню The Observer заявіў генерал ВСУ Аляксандр Тарнаўскі, які ўзначальвае контрнаступленне на поўдні Украіны.
Ілюстрацыйнае фотаЦентр стратегічних комунікацій та інформаційної безпеки - https://spravdi.gov.ua

Узброеныя сілы Украіны прарвалі першую з трох, самую ўмацаваную лінію абароны расійскіх войск на паўднёвым фронце. Пра гэта ў інтэрв'ю брытанскаму выданню The Observer заявіў генерал ВСУ Аляксандр Тарнаўскі, які ўзначальвае контрнаступленне на поўдні Украіны.

«Мы цяпер знаходзімся паміж першай і другой лініямі абароны», – распавёў ён, кажучы аб раёне Работіна-Вербавое ў Запарожскай вобласці.

Паводле ацэнкі генерала, пры збудаванні трох ліній абароны на паўднёвым фронце Расія выдаткавала 60% сіл і сродкаў на абсталяванне першай з іх, і толькі па 20% - на дзве астатнія, паколькі не чакала, што ВСУ прарвуць першую.

Украіна павольна падступалася да першай лініі абароны, таму што суцэльныя мінныя палі стала абстрэльваліся войскамі РФ і размініраванне можна было весці толькі пяхотай і толькі ўначы.

Спатрэбіліся тыдні карпатлівай працы па размініраванні. Аднак на будаўніцтва першай лініі абароны захопнікі трацілі 60% часу і сродкаў і толькі 20% — на другую і трэцюю.

У цяперашні час абаронцы наступаюць па абодва бакі прарыву і замацоўваюцца на заваяваных тэрыторыях. Далей, на думку Тарнаўскага, прасоўванне пойдзе хутчэй.

ПР/юл