Беларуская Служба

Расійскія страты з пачатку вайны склалі больш за 265 тыс. вайскоўцаў

05.09.2023 08:13
Украінскі Генштаб апублікаваў зводку аб расійскіх стратах у вайне.
Украінскія артылерысты на баявой пазіцыі фота: Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі знішчана 560 расійскіх вайскоўцаў.

Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі больш за 265 тыс. 600 чалавек.

Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, 4 тыс. 489 танкаў, 8 тыс. 670 бронемашын, 5 тыс. 649 артылерыйскіх сістэм, 747 РСЗА, 1 тыс. 447 крылатых ракет, 19 караблёў і катараў, 315 самалётаў і 316 верталётаў.

вс