Беларуская Служба

У «ЛНР» узарвалі генерала, які ўзначальваў мытню

05.09.2023 11:31
Афанасʼеўскі адмываў сродкі для фінансавання ўзброеных фарміраванняў, якія ваявалі супраць Украіны.
Юрый Афанас'еўскікрыніца: агенцтва УНІАН

У «ЛНР» падарваны кіраўнік мытні «рэспублікі» Юрый Афанас'еўскі. Як паведамляе крыніца агенцтва УНІАН, топ-калабарант быў узарваны рукамі супрацоўнікаў Службы бяспекі Украіны.

«Ён быў падарваны ва ўласным доме. Афанасʼеўскі атрымаў шматлікія аскепкавыя раненні галавы, шыі, жывата і цяпер знаходзіцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане. Ён – генерал-маёр і агент цэнтральнага апарату ФСБ, вядомы тым, што быў «фінансістам» кіраўніка «ЛНР» Леаніда Пасечніка», – адзначыла крыніца.

Афанасʼеўскі адмываў сродкі для фінансавання ўзброеных фарміраванняў, якія ваявалі супраць Украіны і знаходзіцца пад санкцыямі ЕС, Вялікабрытаніі, Канады, Швейцарыі і Японіі.

вс