Беларуская Служба

Фінскія дэпутаты аб'явілі байкот Pepsi

05.09.2023 16:37
Адзін з дэпутатаў назваў напітак «крывавай Pepsi», бо канцэрн працягвае працаваць у Расіі і плаціць значныя падаткі ў яе бюджэт.
Pepsi
PepsiMaksim Safaniuk/Shutterstock

Рэстараны парламента Фінляндыі перасталі падаваць Pepsi у сувязі з тым, што амерыканская кампанія да гэтага часу працягвае свой бізнес у Расіі.

Фінская дзяржаўная тэлерадыёкампанія Yle паведаміла, што прадукцыя PepsiCo больш не прадаецца ў памяшканнях парламента. Гэтае рашэнне было прынятае ўслед за скаргай члена парламента, цэнтрыста Томаса Кетунена, які заклікаў парламент «даць прыклад» і спыніць продаж «крывавай Pepsi».

1 верасня 2023 года стала вядома аб тым, што карпарацыя PepsiCo ўнесена ў спіс міжнародных спонсараў вайны. Канцэрн працягвае працаваць у Расіі і плаціць значныя падаткі ў яе бюджэт.

вс