Беларуская Служба

На самай высокай гары Украіны ўзнялі гіганцкі жоўта-блакітны сцяг плошчаю 450 кв. м (ВІДЭА)

05.09.2023 17:40
Стварыла дзяржаўны сцяг настаўніца з Марыупаля Вольга Чычэра.
Сцяг Украіныpixaby.com /CCO

На днях над Гаверлай на паветраных змеях быў узняты гіганцкі жоўта-блакітны сцяг. Гэта новы рэкорд Украіны. Стварыла дзяржаўны сцяг настаўніца з Марыупаля Вольга Чычэра. Яго плошча – больш за 450 квадратных метраў. У сюжэце тэлеканалу 1+1 педагог расказала, як працавала над сваім рэкордам.

Гаверла – самая высокая гара і самая высокая кропка на тэрыторыі Украіны. Пік знаходзіцца на мяжы Закарпацкай і Івана-Франкоўскай абласцей, прыкладна ў 21 км ад мяжы з Румыніяй. Адносіцца да хрыбта Чарнагора ў Карпатах. Вышыня гары складае 2 тыс. 60 метраў над узроўнем мора.

вс