Беларуская Служба

Палова ўкраінскіх бежанцаў не хочуць жыць за мяжой – апытанне

05.09.2023 18:51
Усееўрапейскае даследаванне ўкраінцаў было праведзенае сацыялагічнай групай 4-11 ліпеня.
Украінцы на польскай памежнай чыгуначнай станцыі Пшэмысль Shutterstock/0simon0 SzymonLaszewski

Усееўрапейскае даследаванне ўкраінцаў у Еўропе паказала, што 49% апытаных людзей, якія пераехалі пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі, не хочуць застацца жыць за мяжой. Апытанне было праведзенае сацыялагічнай групай «Рэйтынг» 4-11 ліпеня, паведамляе «Карэспандэнт».

Сярод украінцаў, якія пераехалі ў Еўропу пасля 24 лютага 2022 года, 40% не хочуць там жыць.

Амаль кожны пяты сумняваецца ў рашэнні вяртацца ці заставацца, астатнія думаюць аб тым, каб застацца на пастаяннае пражыванне за мяжой.

Разам з тым магчымасць застацца залежыць не толькі ад жаданняў, але і ад іншых абставін: магчымасцей, працы, віду на жыхарства, магчымасці вучыцца дзецям, змянення асабістых абставін.

Адзначаецца, што больш за ўсё на рашэнне вяртацца або заставацца за мяжой уплываюць магчымасці камфортна жыць і дабіцца поспеху, крыху менш – магчымасці весці ўласны бізнес і знайсці працу. Значны фактар – адукацыя і даступнасць жылля. Нязначны ўплыў аказваюць узровень інфраструктуры, сацыяльнай абароненасці і абароны правоў ды свабод.

вс