Беларуская Служба

Рада нацбяспекі Украіны: Выбары павінны адбыцца пасля вайны

06.09.2023 09:46
Каляндар выбараў прадугледжваў, што выбары ў парламент Украіны павіны былі прайсці сёлета ў кастрычніку, а прэзідэнцкія – у сакавіку наступнага года.
Ілюстрацыя Фота: facebook.com/GeneralStaff.ua

Выбары ва Украіне павінны адбыцца пасля заканчэння вайны. Такое перакананне выказаў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў падчас Форуму бяспекі ў Кіеве.

-Правядзенне выбараў у тых умовах, у якіх зараз знаходзіцца наша краіна, можа прывесці да ўнутранай дэстабілізацыі. Выбары – гэта канкурэнцыя паміж платформамі, якія вызначаюць, у якім кірунку ісці краіне, таму што гаворка ідзе і пра выбары ў Вярхоўную Раду, і пра выбары прэзідэнта. Ці варта такія дыскусіі весці на вайне? Як Расія будзе выкарыстоўваць сваіх агентаў, якія яшчэ не ідэнтыфікаваныя? Мы ідэнтыфікавалі многіх з іх, але не ўсіх.

Каляндар выбараў прадугледжваў, што выбары ў парламент Украіны павіны былі прайсці сёлета ў кастрычніку, а прэзідэнцкія – у сакавіку наступнага года.

IAR/ez

Падчас свята дзяржаўнага сцяга ў Кіеве быў узняты ўнікальны сцяг з подпісамі салдат

23.08.2023 12:51
Сцяг пабываў на пастах украінскіх вайскоўцаў ад Чарнігава да Адэсы.