Беларуская Служба

Украіна аб'ядноўвае сусветных лідараў абароннай прамысловасці

28.09.2023 10:35
Восенню 2023 года ва Украіне пройдзе Форум абароннай прамысловасці.
 HIMARS   ( )
Робота HIMARS в Україні (ілюстраційне фото)Mil.gov.ua, CC BY 4.0, via Wikimedia Commons

У Кіеве заяўляюць, што абаронна-прамысловы форум стане важным прадстаўнічым мерапрыемствам. Свой удзел у ім ужо пацвердзілі 165 абаронных кампаній з 26 краін свету.

Мэта запланаванага форуму - далейшае аб'яднанне ўкраінскіх і замежных вытворцаў для стварэння доўгатэрміновых сумесных праектаў.

Для заходніх кампаній цікавасць выклікае ўнікальны досвед Украіны. На сённяшні дзень толькі Кіеў мае ўнікальны вопыт вядзення поўнамаштабнай сучаснай тэхналагічнай вайны з раўназначным па магчымасцях праціўнікам.

Апроч таго Украіна атрымлівае і асвойвае сучаснае ўзбраенне ад партнёраў, мае вопыт выкарыстання го ў баявых умовах. У звязку з гэтым Нядаўна Украіна і ЗША прынялі гістарычнае рашэнне аб сумеснай вытворчасці ўзбраення і сістэм абароны (у прыватнасці, СПА).

Крыніца: Цэнтр стратэгічных камунікацый