Беларуская Служба

Украінцы паступова вызваляюць сваю краіну

28.09.2023 11:12
Украінскія войскі працягваюць весці абарончыя дзеянні на ўсходзе і поўдні Украіны, і наступальныя дзеянні ў напрамку Мелітопаля ды Бахмута.
Ілюстрацыйнае фота EPA/IGOR TKACHENKO Dostawca: PAP/EPA.

Генштаб Узброеных сіл Украіны паведаміў, што за мінулыя суткі сродкі СПА збілі 31 баявы беспілотнік, запушчаны расіянамі ў бок украінскіх гарадоў. Восем беспілотнікаў збіць не ўдалося.

Апроч таго, расійскія войскі нанеслі два ракетныя ўдары, 57 авіяўдараў і больш за 50 артылерыйскіх удараў як па пазіцыях украінскай арміі, так і па гарадах Украіны. У выніку гэтых нападаў былі разбураны прыватныя жылыя дамы, грамадзянскі шпіталь, два будынкі прыватных кампаній і элементы крытычнай інфраструктуры. Ёсць параненыя і загінулыя.

Украінскія войскі працягваюць весці абарончыя дзеянні на ўсходзе і поўдні Украіны і наступальныя дзеянні на Мелітопаль і Бахмут, паступова вызваляючы акупаваныя тэрыторыі. За апошнія суткі на фронце адбылося 26 прамых сутыкненняў украінскіх і расійскіх войск.

У сваю чаргу ўкраінская авіяцыя здзейсніла 7 налётаў на групоўкі праціўніка, знішчыўшы боепрыпасы і тэхніку. Таксама былі збітыя два расійскія баявыя беспілотнікі.

ПР/юл