Беларуская Служба

Украінскае войска: Расія стварае новыя войскі для прарыву нашай абароны

28.09.2023 12:38
Расія стварае 12 новых штурмавых рот у Ліманскім і Купянскім раёнах, паведамляюць незалежныя СМІ.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/SERGEY KOZLOV Dostawca: PAP/EPA.

Інфармацыю таксама пацвердзіў прэс-сакратар Узброеных сіл Украіны ўсходняй групоўкі Ілля Еўлаш. З яго заявы вынікае, што агрэсар мае намер нанесці серыю ўдараў на гэтым участку фронту з мэтай аслаблення абароны Украіны.

Паводле звестак украінскай выведкі, у складзе новых рот каля 2000 вайскоўцаў. Змест падслуханых радыё і тэлефонных размоў сведчыць пра тое, што яны знаходзяцца ў дрэнным маральным стане.

«Расійскія мабілізацыйныя войскі схільныя да пратэсту і маюць намер здацца», — цытуе Іллю Еўлаша расійскі незалежны партал «Медуза».

Раней брытанская разведка прадставіла аналіз, які паказаў, што расійскі агрэсар вычэрпвае свае мізэрныя запасы, каб папоўніць страты на фронце.

ПР/юл