Беларуская Служба

Нобелеўскую прэмію па медыцыне прысудзілі за мРНК-вакцыны ад COVID-19

02.10.2023 16:11
Даследаванні навукоўцаў ляглі ў аснову распрацоўкі мРНК-вакцын супраць COVID-19.
Каталін Карыка і Дру ВайсманPAP/EPA/JESSICA GOW

Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 2023 годзе сталі Каталін Карыка і Дру Вайсман за даследаванні, якія ляглі ў аснову распрацоўкі мРНК-вакцын супраць COVID-19.

Канцэпцыя выкарыстання матрычнай РНК для вакцынацыі была ўпершыню прапанаваная больш за 30 гадоў таму. Аднак раннія эксперыменты паказалі, што пры гэтай тэхналогіі з’яўляюцца непажаданыя запаленчыя рэакцыі з-за імуннага адказу. Карыка і Вайсман знайшлі магчымасць пазбягаць іх. У 2005 годзе навукоўцы падабралі эфектыўны набор змен у мРНК. У выніку чалавечыя клеткі падманваліся і не прымалі мРНК за вірусную.

У 2006 і 2013 гадах Карыка і Вайсман атрымалі патэнты на выкарыстанне мадыфікаваных нуклеазідаў для зніжэння супрацьвіруснага імуннага адказу на мРНК. Адкрытыя нуклеазідныя мадыфікацыі дазволілі распрацаваць, у прыватнасці, мРНК-вакцыны ад каранавіруса COVID-19. Да іх адносяцца вакцыны кампаній Pfizer/BioNTech і Moderna.

Прэмія ў галіне фізіялогіі і медыцыны прысуджаецца з 1901 года.

вс