Беларуская Служба

Армія Ізраіля: Мы завяршылі знішчэнне ХАМАС на поўначы Сектара Газа

07.01.2024 15:01
«У цяперашні час мы сканцэнтраваны на ліквідацыі ХАМАС у паўднёвай і цэнтральнай частцы Газы», – паведаміў ізраільскі бок.
      C
Ізраільскія войскі працягваюць ваенныя ўдары па Cектары ГазаPAP/EPA/ABIR SULTAN

Армія Ізраіля заявіла аб завяршэнні «дэмантажу ваенных структур ХАМАС» на поўначы Сектара Газа. Прэс-сакратар ізраільскай арміі Даніэль Хагары абвясціў, што армія забіла ў гэтым раёне каля 8 000 баевікоў арганізацыі ХАМАС. Таксама былі канфіскаваныя тысячы адзінак зброі і дакументаў.

«У цяперашні час мы сканцэнтраваны на ліквідацыі ХАМАС у паўднёвай і цэнтральнай частцы Газы», – сказаў ізраільскі прадстаўнік.

Раней міністэрства аховы здароўя Палестыны паведаміла, што сем палестынцаў, у тым ліку жанчыны і дзеці, загінулі, а дзясяткі атрымалі раненні ў выніку налёту ізраільскай авіяцыі на дом у горадзе Хан-Юнус на поўдні Сектара Газа

IAR/аз

З боку Лівана ў бок Ізраіля паляцелі ракеты

06.01.2024 09:35
З тэрыторыі Лівана ў бок поўначы Ізраіля было выпушчана 40 ракет. Ізраільскія войскі нанеслі ўдар у адказ.