Беларуская Служба

Еўрасаюз пачынае аперацыю ў Чырвоным моры

19.02.2024 17:07
Місія ЕС запускаецца праз некалькі месяцаў пасля таго, як ЗША пачалі аперацыю па ўмацаванні бяспекі на важным гандлёвым шляху.
     ,  ,   ,       ,
Навіны на тэлеканале хусітаў пасля таго, як карабель, зарэгістраваны ў Вялікабрытаніі, падвергнуўся нападу ў Чырвоным моры ў Сане, Емен PAP/EPA/YAHYA ARHAB

Еўрасаюз пачынае аперацыю ў Чырвоным моры, дзе еменскія паўстанцы-хусіты пры падтрымцы Ірана абстрэльваюць гандлёвыя караблі. Згоду на адпраўку місіі далі міністры замежных спраў 27 краін-членаў.

«Еўропа забяспечыць свабоду суднаходства ў Чырвоным моры, працуючы з міжнароднымі партнёрамі. У дадатак да рэагавання на крызіс, гэта крок да ўзмацнення еўрапейскай прысутнасці на моры, каб абараніць нашы еўрапейскія інтарэсы», – напісала старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен на платформе X. Кіраўнік дыпламатыі ЕС таксама напісала ў апублікаванай заяве, што гэтая аперацыя будзе адыгрываць ключавую ролю ў аднаўленні марской бяспекі і свабоды суднаходства ў стратэгічным марскім калідоры.

Было вырашана, што штаб місіі будзе ў Грэцыі. У ЕС падкрэсліваюць, што аперацыя носіць абарончы характар. Эсмінцы або фрэгаты супрацьпаветранай абароны будуць накіраваныя ў Чырвонае мора, дапоўненыя дадатковымі магчымасцямі разведкі, кібер, спадарожнікавай і інфармацыйнай барацьбы. Місія ЕС запускаецца праз некалькі месяцаў пасля таго, як ЗША пачалі аперацыю па ўмацаванні бяспекі на важным гандлёвым шляху.

ав

Паміж Швецыяй і Фінляндыяй пабудуюць мост? Апасенні адносна Расіі растуць

01.02.2024 17:48

Генштаб УСУ: Мы абясшкодзілі 33 працэнты караблёў Чарнаморскага флоту Расіі

06.02.2024 13:22
Украінскія вайскоўцы вывелі з ладу 24 расійскія караблі і адну падводную лодку.