Беларуская Служба

Ізраільскія ракеты трапілі ў лагер перасяленцаў у сектары Газа. Некалькі дзясяткаў пацярпелых

27.05.2024 09:06
Масіраваны авіяўдар па Рафаху ў сектары Газа. Колькасць ахвяр узрасла да 35 чалавек, дзясяткі атрымалі раненні. Сярод пацярпелых таксама ёсць дзеці.
Israeli airstrike on Rafah, southern Gaza Strip
Israeli airstrike on Rafah, southern Gaza Strip PAP/EPA/HAITHAM IMAD

Ізраіль заявіў, што здзейсніў паветраную атаку на штаб-кватэру ХАМАС. Паводле звестак ізраільскай арміі, падчас рэйду таксама маглі быць параненыя некалькі мірных жыхароў. Палестынскія ўлады, у сваю чаргу, абвінавачваюць Ізраіль у наўмысным нападзе на лагер для перамешчаных асобаў і называюць напад «жудаснай бойняй».

Напад адбыўся ў раёне Тэль Аль-Султан на захадзе Рафаха. Гэта месца, дзе тысячы людзей знайшлі прытулак пасля ўцёкаў з усходняй часткі гораду, якая ўжо два тыдні падвяргаецца атакам ізраільскіх войскаў. Лідары ​​ХАМАС заявілі, што напад адбыўся адразу пасля таго, як прэмʼер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў, што ён «рашуча выступае супраць» спынення вайны на тэрыторыі.

Сітуацыя ў Рафаху

Ізраіль таксама працягвае сваю аперацыю ў Рафаху. Пяхота і танкі спрабуюць прайсці ў цэнтр горада, дзе знаходзіцца вучэбны цэнтр ХАМАС. З 6 мая палова з мільёна чалавек, якія шукалі там прытулку, ужо ўцякла з Рафаха. У выніку абстрэлаў горада загінуў адзін супрацоўнік ААН. Хто вінаваты ў яго смерці, пакуль невядома. Як заявіў намеснік прэс-сакратара ААН Фархак Хан, ХАМАС страляе ракетамі ўсляпую. Выратавальныя службы не могуць дабрацца да параненых, бо многія месцы знаходзяцца пад ізраільскім абстрэлам. Гэта пагаршае і без таго трагічную гуманітарную сітуацыю ў сектары Газа.



Вайна ў сектары Газа, якая пачалася ў кастрычніку мінулага года з нападу тэрарыстычнай арганізацыі ХАМАС на Ізраіль і выкрадання больш за 240 закладнікаў, дагэтуль забрала больш за 35 000 жыццяў, паводле падлікаў міністэрства аховы здароўя ў сектары Газа. У сваёй статыстыцы міністэрства не робіць розніцы паміж ахвярамі сярод грамадзянскага насельніцтва і членамі палестынскіх груповак, якія загінулі ў баях.

IAR/PAP/вх

The Guardian: Палестынскія зняволеныя ўтрымліваюцца ў жудасных умовах у пустыні Негеў

24.05.2024 08:37
Зняволеных, паводле крыніц Guardian, прывязваюць да бальнічных ложкаў, ім закрываюць твары і прымушаюць насіць падгузнікі.

Расійскі ўдар ракетамі па друкарні ў Харкаве забіў сем чалавек і знішчыў 50 тысяч кніг

24.05.2024 14:18
У друкарні «Фактар-друк» забітыя людзі, спаленыя тысячы кніг.