Беларуская Служба

Паслухайце пра кнігу, якую аўтарка пісала на працягу 25 гадоў

08.11.2019 14:34
Гэтая кніжка расказвае пра людзей і месцы, якіх часта ужо няма.
Аўдыё
  • Кніга Дароты Сульжык "Здымак з канём..."
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock

Гэтая кніжка расказвае пра людзей і месцы, якіх часта ўжо няма. Гаворка пра польскамоўнае выданне 'ʼЗдымак з канём. Рэпартажы з Гарадка і наваколля«. Гэта зборнік тэкстаў Дароты Сульжык, якія на працягу 25 гадоў былі друкаваныя ў штомесячніку ʼʼЧасопісʼʼ. Дарота Сульжык цяпер – галоўны рэдактар мясцовага выдання ʼʼГарадоцкія навіныʼʼ.

У кніжцы прачытаць можна, між іншым, пра вядомага даваеннага доктара, габрэя з Гарадка, традыцыйных рамеснікаў ці месцы, якіх зусім няма ўжо на карце. Па словах Дарота Сульжык, шмат тут асабістых тэкстаў.

З Даротай Сульжык пра кніжку «Здымак з канём. Рэпартажы з Гарадка і наваколля« гутарыў Міхась Сцепанюк.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы