Беларуская Служба

«Пладовае віно можа стаць новым алкагольным брэндам Беларусі»

05.12.2019 16:01
Беларускі калекцыянер заклікае не баяцца беларускіх пладовых він: паводле яго, яны якасныя і вартыя ўвагі.
Аўдыё
  • Ягор Сурскі распавёў аб сваім захапленні беларускім "чарнілам", яго разнастайнасці і магчымасці стаць вядомым беларускім экспартным прадуктам
Калекцыя Ягора Сурскагафота: belsat.eu

Ягор Сурскі – вядомы беларускі рэжысёр-дакументаліст, мастацтвазнаўца, чалавек, які збірае «вусныя гісторыі», а паводле хобі – калекцыянер беларускага «чарніла».

Хаця пладовае віно і мае выразныя асацыяцыі ў грамадстве, яно можа стаць прадметам калекцыі. Людзей, якія цікавяцца гэтым асаблівым тыпам алкаголю, становіцца ўсё больш. І гэта – дзякуючы Ягору Сурскаму, які ўжо 10 гадоў калекцыянуе «чарніла».

Праблема з падыходам да любога алкаголю праяўляецца не ў самім алкаголю, але ў культуры яго спажывання, нагадвае Ягор Сурскі.

Адной з самых цікавых рысаў пладовага віна з’яўляюцца ягоныя назвы. Часта яны вельмі нечаканыя, а бывае, што праз «чарніла» можна атрымаць новыя веды ці завесці новыя знаёмствы.

Беларусь з’яўляецца краінай, дзе пладовае віно - адзін з самых папулярных алкаголяў, і гэта бачна не толькі ў колькасці відаў, але і разнастайнасці сыравіны, з якой яно робіцца. Паводле Ягора Сурскага «чарніла» – патэнцыйны беларускі алкагольны брэнд.

слухайце аўдыёфайл

Альберт Ежы Вяжбіцкі