Беларуская Служба

Навукоўцы са здзіўленне адкрылі, што чалавек становіцца ўсё больш «халодным»

18.01.2020 14:28
Сярэдняя тэмпература цела амерыканцаў упала з ХІХ стагоддзя на 0,6 градусы.
Termometr elektroniczny
Termometr elektronicznyguvo59/pixabay

Пра гэта стала вядома дзякуючы аналізу трох вялікіх базаў дадзеных, праведзенага навукоўцамі са Стэнфардскага ўніверсітэту, піша Gazeta Wyborcza. Аўтары працы спадзяваліся атрымаць кардынальна супрацьлеглыя вынікі. Навукоўцы чакалі росту тэмпературы цела, бо амерыканцы з паловы ХІХ стагоддзя значна павялічылі вагу.

Аказалася, што мужчыны, народжаныя на пачатку ХІХ стагоддзя, мелі ў сярэднім тэмпературу на 0,59 градусаў большую, чым цяперашнія мужчыны. Іх целы паніжалі тэмпературу ў тэмпе 0,03 градусы ў дэкаду. Падобным чынам змяншалася тэмпература цела ў жанчын. З 90-х гадоў іх тэмпература знізілася на 0,32 градусы.

Чаму так адбываецца? Аўтары даследавання высоўваюць дзве пераканаўчыя тэзы. Па-першае, людзі сталі здаравейшыя. У целе сучаснага чалавека, дзякуючы прагрэсу ў медыцыне і доступу да лекаў, адбываецца значна менш запальных працэсаў, якія павышаюць тэмпературу цела.

Другой прычынай з’яўляецца камфорт. Дамы ў ХІХ стагоддзі зімой былі халодныя, летам перагрэтыя. Цяпер чалавек здольны ўтрымліваць сталую тэмпературу. Стабільнае асяроддзе выключае патрэбу прадукцыі большай энергіі на ўтрыманне высокай тэмпературы цела. Біялогія гэтым карыстаецца: паколькі не трэба змагацца з надвор’ем, метабалізм можна зменшыць.

З біялагічнага пункту гледжання чалавек становіцца больш лянівы. А ў выніку слабейшага метабалізму набірае вагу і становіцца яшчэ больш лянівым. Адзіным суцяшэннем з’яўляецца тое, што ніжэйшы ўзровень метабалізму звычайна азначае даўжэйшае жыццё.

ав