Беларуская Служба

Мэр польскага курортнага гарадка хоча запрасціь медыкаў на бясплатны адпачынак

01.04.2020 16:40
Ён лічыць, што гэта была б адпаведная падзяка медыцынскім працаўнікам за іх адданасць у перыяд эпідэміі.  
Nabrzeże w Gdyni
Nabrzeże w Gdynishutterstock/Zdzichowy

Прафесійнай групай, якой цяпер найцяжэй, з’яўляюцца медыкі, паведамляе Gazeta Wyborcza. Польскае грамадства ўсялякім чынам стараецца дапамагаць медсёстрам і медбратам, лекарам, парамедыкам і іншым прадстаўнікам медыцынскіх прафесій. Для прыкладу, рэстараны бясплатны дастаўляюць ім харчаванне, таксі – возяць на працу, а ў інтэрнэце ідзе збор грошай на гэтыя мэты.

З падобнай ініцыятывай выступіў бургамістр гарадка Хэль, які размешчаны на канцы Хэльскай касы ў Балтыйскім моры – вельмі папулярным месцы летняга адпачынку.

Мэр напісаў адкрыты ліст да ўладальнікаў гасцініц, пансіянатаў ды іншых турыстычных устаноў, каб пасля завяршэння эпідэміі яны прынялі ў сябе бясплатна медыцынскіх працаўнікоў. «Я лічу, што яны – безыменныя героі сённяшняга дня. Давайце іх запросім бясплатна ў наш горад, калі вернемся да нармальнага жыцця, у якасці жэсту падзякі за тое, што яны робяць цяпер», – напісаў бургамістр Міраслаў Вандалоўскі. Ён просіць запрасіць медыкаў на тыдзень альбо прынамсі на выхадныя. Прапановы гарадское ўпраўленне будзе прымаць да 20 красавіка.

З падобнай ініцыятывай плануюць выступіць улады папулярнага курортнага гарадка Крыніца Морска, які размешчаны на Балтыйскай касе, паведамляе Gazeta Wyborcza.

вс

на фота: бераг Балтыкі ў Гдыні