Беларуская Служба

15 гадоў таму з жыцця пайшоў Ян Павел ІІ

02.04.2020 16:04
Ян Павел ІІ па праву быў на названы «Папам-пілігрымам», ён здзейсніў 104 паездкі ў розныя куткі свету.
Аўдыё
  • Навіну аб смерці Яна Паўла II паведаміў арцыбіскуп Леанарда Сандры:
Jan Paweł II
Jan Paweł IIshutterstock.com/Gasper Furman

15 гадоў таму, 2 красавіка 2005 года ў 21.37 памёр Біскуп Рыму Ян Павел ІІ. Паляк узначальваў Каталіцкую Царкву з 1978 года. Ян Павел ІІ аказаў асаблівы ўплыў на лёсы свету, у прыватнасці, спрыяючы падзенню камуністычнага рэжыму.

У апошнія гады свайго жыцця Ян Павел ІІ моцна хварэў. Аднак стаўлення пантыфіка да сваіх цялесных пакута і хваробы стала невычарпальнай крыніцай надзеі для мільёнаў людзей. Усяго праз 9 гадоў пасля яго смерці, 27 красавіка 2014 года, ён быў кананізаваны Папам Францішкам.

Ян Павел II быў першым за больш чым 450 гадоў пераемнікам апостала Пятра, які паходзіў не з Італіі і нават не з Заходняй Еўропы. Пантыфікат паляка быў выключным з-за духоўнага вымярэння папскага вучэння, колькасці паломніцтваў і кананізацыі.

Ян Павел ІІ па праву быў на названы «Папам-пілігрымам», ён здзейсніў 104 паездкі ў розныя куткі свету, пантыфік пабываў на ўсіх кантынентах. Ён нястомна дабіраўся да рэгіёнаў, кранутых голадам, вайной, і хваробай, а таксама туды, дзе парушаліся правы на свабоду і годнае жыццё.

У апошні раз Ян Павел II даў немую аўдыенцыю ў сераду, 30 сакавіка 2005 года, за тры дні да сваёй смерці. Хворы Папа моўчкі бласлаўляў прысутных. Неўзабаве пасля гэтага яго здароўе рэзка пагоршылася. Ужо ўначы на Плошчу Святога Пятра ў Рыме няспыннымі струменямі пачалі сцякацца вернікі, якія суправаджалі Святога Айца, няспынна молячыся. Па ўсім Свеце вернікі знянацку пачалі збірацца і сачыць за падзеямі ў Ватыкане.

Навіну аб смерці Яна Паўла II паведаміў арцыбіскуп Леанарда Сандры:

-Наш святы айцец вярнуўся ў дом Айца.

У адказ на гэтае паведамленне на Плошчы Святога Пятра, дзе сабраліся тысячы людзей, настала звонкая цішыня, а затым пачуліся гучныя і няспынныя авацыі.

Арцыбіскуп Леанарда Сандры папрасіў вернікаў маліцца:

-Айцец пайшоў, гаворачы з намі па-чалавечы. Мы ўсе адчувалі яго, ставіліся да яго, як да бацькі. Застаецца цішыня, застаецца малітва.

У Польшчы сыход Папы ў вечнасць стаў нацыянальнай трагедыяй. Навіну пра смерць пантыфіка суправаджаў Звон Жыгімонта ў Кракаве, родным горадзе Біскупа Рыму. Шмат гадоў таму, 16 кастрычніка 1978 года, той жа самы звон абвясціў аб абранні кракаўскага кардынала Карала Вайтылы на Пятроўскі пасад.

У Польшчы на навіну аб смерці Яна Паўла ІІ тысячы людзей сабраліся ў касцёлах і на вуліцах. Людзі маліліся, некаторыя плакалі. Многія з іх падкрэслівалі, што пасля гэтай смерці свет незваротна зменіцца:

-Думаю, што ён такі быў адзіны. Можа, таму што паляк. Моцна адрозніваўся ад сваіх папярэднікаў. Такога, як ён ужо не будзе ніколі.

Час пасля смерці Яна Паўла II быў перыядам разважанняў і маўчання для большасці палякаў. Ва ўсіх населеных пунктах Польшчы адбываліся масавыя малітвы аб супакоі душы Папы паляка.

У Нацыянальнай Імшы за душу Яна Паўла II на плошчы Пілсудскага ў Варшаве ўзялі ўдзел больш за 200 тысяч чалавек. Удзельнікі цырымоніі падкрэслівалі, што яна была для іх надзвычай важная.

Пахаванне Яна Паўла ІІ прайшло ў Ватыкане 8 красавіка 2005 года. Імшу, арганізаваную кардыналамі і патрыярхамі каталіцкіх усходніх цэркваў, узначальваў тагачасны кардынал Ёзэф Ратцынгер, пасля Папа рымскі Бенэдыкт XVI. Ён казаў, што любоў Хрыста была галоўнай сілай Святога Айца, і словы Ісуса «ідзі за мной» могуць быць ключом да асэнсавання жыцця вялікага паляка.

Кардынал Ратцынгер выказаў упэўненасць, што Ян Павел II ужо на нябёсах:

-Мы можам быць упэўненыя, што наш любімы Папа цяпер стаіць ля акна дому айца, глядзіць на нас і бласлаўляе нас. Так! Благаславі нас, святы айцец. Мы заклікаем тваю душу да Божай Маці, Тваёй маці, якая кожны дзень кіравала табою і зараз вядзе цябе да вечнай славы свайго сына Ісуса Хрыста, Госпада нашага. Амінь.

Ужо ў 2011 годзе, праз шэсць гадоў пасля смерці Яна Паўла II, яго пераемнік Бенедыкт XVI здзейсніў беатыфікацыю польскага Біскупа Рыму.

Цырымонія адбылася 1 траўня 2011 года, у нядзелю Божай Міласэрнасці – свята, якое ўвёў Ян Павел ІІ. Пад апладысменты паўтара мільёна вернікаў Бэнэдыкт XVI абвясціў свайго папярэдніка на пятровым пасадзе блажэнным.

Пантыфікат Папы паляка цягнуўся амаль 30 гадоў. За гэты час аблічча свету непазнавальна змянілася – рынула савецкая імперыя зла, а разам з ёй знікла  жалезная заслона. Краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы пазбыліся камуністычнага маскоўскага іга. Гэта ўсё адбылося і ў значанай ступені, дзякуючы палітычнай і грамадскай дзейнасці Яна Паўла ІІ.

Слухайце аўдыё!

Эдуард Жолуд/IAR