Беларуская Служба

У Нідэрландах лекары заклікаюць пажылых людзей не звяртацца па дапамогу ў лякарні

06.04.2020 17:53
«Лепш выбраць паліятыўныя прэпараты і смерць дома з роднымі», – пераконваюць медыкі.
.
.pixabay.com/Trutrhseeker08

У Нідэрландах і Фландрыі лекары прафілактычна абзваньваюць старых і заклікаюць іх у выпадку захворвання кранавірусам не звяртацца па дапамогу ў лякарні, – піша сёння аб гэтым Rzeczpospolita. «Лепш выбраць паліятыўныя прэпараты і смерць дома з роднымі», – пераконваюць медыкі.

Вірус з'яўляецца найбольш небяспечны менавіта для людзей сталага ўзросту. У Галандыі ў рэанімацыях пацыенты ва ўзросце больш за 80 гадоў складаюць толькі 3% ахвяр пандэміі, ва ўзросце 60-69 гадоў – 32%.

Гэта можа быць адказам на пытанне, чаму Covid-19 разбурыў  сістэму аховы здароўя ў Італіі і Іспаніі, і аказаўся менш разбуральны для шпіталёў у Нідэрландах. 

- У Італіі прымаюць у рэанімацыю хворых, якіх мы б не прынялі з-за ўзросту. Старыя займаюць зусім іншую пазіцыю у італьянскай культуры, – расказаў іспанскаму інтэрнэт-выданню загадчык інфекцыйнага аддзялення шпіталя ў Лейдзе Фрытс Розэндаль.

Медыкі ў Нідэрландах праводзяць гутаркі не толькі са старымі, але і з іх роднымі пра якасць жыцця і аб тым, ці варта шукаць дапамогу у аддзяленнях рэанімацыі. Дактары тлумачаць што, знаходжанне там, можа азначаць некалькі тыдняў пад апаратам штучнай вентыляцыі лёгкіх, а потым яшчэ доўгае лячэнне.

Rzeczpospolita ускосным чынам запыталася ў міністра замежных справаў Польшчы Яцэка Чапутовіча, ці падобныя захады могуць ажыцяўляцца ў краіне. Міністр звярнуў увагу на адрозны менталітэт галандскага і польскага грамадстваў, які, магчыма, тлумачыцца пратэстанцкімі каранямі Нідэрландаў і пэўнага адабрэння трагічных наступстваў пандэміі. «У нашай культуру падобную логіку было б цяжка прымяняць», – сказаў Чапутовіч.

Галандыя – першая краіна ў свеце, якая легалізавала эўтаназію (2001 г.) – нагадвае Rzeczpospolita.

яс