Беларуская Служба

81 год таму НКВД забіла польскіх афіцэраў

13.04.2021 09:17
 «Я ніколі не забуду, як ён зайшоў і прытуліў мяне... Я сказала, тата застанься з намі».
Аўдыё
  • У страрабельскім лагеры знаходзіўся Юзаф Чапскі, мастак і жаўнер, адзін з тых нямногіх, хто выжыў.
Ілюстрацыя PAP/ITAR-TASS/Natalia Fedosenko

81 год таму, у красавіку 1940 года, НКУС СССР пачаў мэтанакіравана і планамерна знішчаў польскіх афіцэраў. Ахвяры неабвешчанай вайны – польскія палонныя афіцэры ўтрымліваліся ў лагерах у Казельску, Асташкаве і Старабельску.

Увесну 1940 года НКВД замардавала 22 тысячы польскіх грамадзянаў, узятых у палон падчас узброенай агрэсіі Савецкага Саюзу супраць Польшчы, якая распачалася 17 верасня 1939 года.

Польскіх ваеннапалонных «нквдэшнікі» забівалі паводле, абсалютна таемнай рэзалюцыі ад 5 сакавіка 1940-га, падпісанай асабіста Іосіфам Сталіным і іншымі чальцамі Палітбюро. Ёю было загадана пакараць смерцю больш за 25 тысяч польскіх ваеннапалонных, якія змяшчаюцца ў лагерах і турмах ва Украіне і Беларусі.

Пра рашэнне Сталіна распавядаў Сакратар Рады абароны памяці змаганняў і пакуты Анджэй Пшэвозьнік (загінуў падчас катастрофы ўрадавага Ту-154М у красавіку 2010 года пад Смаленскам). Анджэй Пшэвозьнік быў перакананы, што гэты дакумент савецкага Палітбюро, стаў планам масавага забойства польскіх афіцэраў:

-Без сумневу, гэта быў смяротны прысуд, які вынеслі прадстаўнікі вышэйшыя дзяржаўныя і партыйныя ўлады Савецкага Саюзу. Смяротны прысуд тысячам грамадзянаў іншай дзяржавы, ваеннапалонных. Яны загінулі, толькі таму, так і гаворыцца ў адпаведнай пастанове, што яны нібыта былі «закаранелымі ворагамі Савецкага Саюзу».

Расстрэлы польскіх ваеннапалонных працягваліся з красавіка па травень 1940 года. Каля 15 тысяч ахвяр – палонныя, якія ўтрымліваліся ў спецыяльных лагерах НКУС у Казельску, Асташкаве і Старабельску.

У страрабельскім лагеры знаходзіўся Юзаф Чапскі, мастак і жаўнер, адзін з тых нямногіх, хто выжыў. У 1961 годзе на Радыё Свабодная Еўропа ўзгадаваў, што палонных вывозілі на падставе спісаў, падрыхтаваных напярэдадні ў Маскве:

-Усе спісы ўкладаліся не ў Старабельску, а ў Маскве. Кожнаму выкліку на расстрэл папярэднічалі працяглыя, часам яны цягнуліся па пару гадзін, званкі з Масквы. Падчас гэтых тэлефанаванняў дыктаваліся прозвішчы афіцэраў, якія павінны быць расстраляныя.

Паручнік Войска Польскага Станіслаў Свяневіч, вязень Казельска, успамінаў у 1961 годзе на хвалях Радыё Свабодная Еўропа, што, назіраючы ў 1940 – м за транспартам палонных, ён ні якім разе не чакаў масавых прастрэлаў:

-Чаму ў гэты цудоўны вясенні дзень нам не загадвалі маршыраваць, як гэты было раней? Чаму былі прынятыя такія надзвычайныя захады абароны? Чаму разлікі вартавых начапілі на свае вінтоўкі штыкі? Тады ў мяне не было адказу на гэтыя пытанні. Тады не прыйшло ў галаву, што будзе экзекуцыя.

Бацька Гшэгожа Гофмана быў расстраляны ў Харкаве, а дзядзька ў Катыні. Гшэгож Хофман успамінаў, што тата дасылаў сям'і паштоўкі. Калі яны перасталі прыходзіць, сямʼя не зразумела, што адбываецца:

-Пасля апошняй паштоўкі, якая прыйшла недзе напрыканцы красавіка, не было ніякіх звестак. З кожным днём нарастала трывога і непакой пра лёс і жыццё майго бацькі. Тады ніхто не ведаў, пра гэтыя дні, ніхто не ведаў пра гэтае рашэнне Палітбюро.

Тэрэза Гладкоўска страціла ў Катыні тату і дзядзьку. 10 гадоў таму, у 70-ую гадавіну Катыньскага злачынства, яна са слязамі на вачах успамінала дзень, калі ў апошні раз бачыла тату:

-Пэўна гэта было 21 ці 22 верасня. Ён зайшоў, а я ўжо была ў піжамцы. Я ніколі не забуду, як ён зайшоў і прытуліў мяне... Я сказала, тата застанься з намі. Бацька адказаў, – «Я афіцэр, у мяне ўжо ёсць загад, але мы яшчэ сустрэнемся».

Забойцы бацькі Тэрэзы Гладкоўскай, як і іншыя сотні, а нават тысячы катаў з НКВД не былі асуджаны. Следства расійскай пракуратуры цягнулася 14 гадоў, завершылася ў 2004 годзе. Пракуратура РФ пастанавіла, што забойства 25 тысяч ваеннапалонных афіцэраў польскай арміі ў 1940 годзе не мела прыкметаў злачынства супраць чалавечнасці, адпаведна судзіць няма за што.

Слухайце аўдыё! 

IAR/эж