Беларуская Служба

«Я ніколі не забуду 10 красавіка 2010 году»

10.04.2020 13:03
Пералік усіх ахвяр смаленскай катастрофы – сталы элемент кожнай з гадавін гэтай трагедыі. Мы таксама падрыхтавалі для вас успаміны.
Аўдыё
  • «Я ніколі не забуду 10 красавіка 2010 году»
 ,
Мемарыяльная дошка, прысвечаная памяці ахвяр смаленскай катастрофы ў храме Божага Провіду ў ВаршавеPAP/Piotr Nowak

Марцін Смялоўскі 10 гадоў таму быў журналістам Польскага тэлебачання. Ён знаходзіўся ў Смаленску, павінен быў асвятляць урачыстасці, звязаныя з 70-й гадавінай Катынскага злачынства, масавага забойства польскіх афіцэраў НКУС, на якія паехала дзяржаўная польская дэлегацыя. Ужо на месцы ён даведаўся, што самалёт з польскай дэлегацыяй разбіўся:

-Мы не адразу паверылі, што гэта праўда. Адна з дэпутатак польскага Сейму Яанна Шчэпіньска стаяла, а потым упала на зямлю. Тады, яшчэ не разумеючы памеры гэтай трагедыі, да мяне дайшло, што адбылося нешта такое, што саб’е з ног усіх нас. Так і адбылося.

Вельмі асабіста гэтую трагедыю перажыла спадарыня Ганна, якая працавала ў старшыні Польскага алімпійскага камітэту Пятра Нуроўскага.

-Гэты дзень назаўсёды застанецца ў маёй памяці. Такога нельга забыць. Я ведала Пятра Нуроўскага два гады. У гэты дзень мы ўсе плакалі. Плакалі па ўсім ахвярам, па прэзідэнце.

слухайце аўдыё