Беларуская Служба

Запрашаем: перавал Пухачоўка ў Судэтах(ФОТА)

22.05.2020 10:30
Згаданы горны пераход - гэта адзін з найбольш папулярных сярод турыстаў наглядных пунктаў у Судэтах.
Аўдыё
  • Перавал Пухачоўка ў Судэтах.
   .
Капліца на перавале Пухачоўка. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Сёння я запрашаю Шаноўнае Спадарства ў Ніжнюю Сілезію, то бок на паўднёвы захад Польшчы. Тут на вышыні 864 метраў над узроўнем мора знаходзіцца вядомы перавал Пухачоўка (Puchaczówka). Згаданы горны пераход аддзяляе горныя масівы Судэтаў (Sudety).


Перавал Пухачоўка – панапама. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Перавал Пухачоўка – панапама. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У мінулым перавал Пухачоўка засялялі мясцовыя жыхары. Амаль да самага горнага пераходу набліжаліся будынкі навакольных вёсак - з усходу вёскі Сенна (Siennа), з захаду – вёскі Белая Вада (Biała Woda). У цяперашні час гэты раён практычна цалкам бязлюдны, тым не менш ваколіца надалей карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод турыстаў.


Перавал Пухачоўка – панапама. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Перавал Пухачоўка – панапама. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

На перавале перакрыжоўваецца некалькі мясцовых турыстычных сцежак. Тут знаходзіцца таксама наглядная кропка, каменная капліца і пастуховая хата.


Перавал Пухачоўка – панапама. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Перавал Пухачоўка – панапама. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Як мы ўжо згадалі, горны пераход падзяляе два горныя масівы- масіў Снежніка (Śnieżnik), кульмінацыйнай кропкай якога ў гэтым рэгіёне з’яўляецца Чорная Гара, (Czarna Góra) і масіў Крав’яркі (Krowiarki) з яго вяршыняй Пасечнік (Pasiecznik).


Перавал Пухачоўка - вёска Ценна. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Перавал Пухачоўка - вёска Cенна. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Ужо ў сярэднявеччы на пераходзе знаходзіўся сігнальны пост, а пазней пераследны пункт, у якім трымалі коней. Пост выкарыстоўваўся для арганізацыі пераследу ўцекачоў і злачынцаў. Адсюль паходзіць былая назва перавалу й сучасная назва мясцовай горнай ракі – Пагонна (Pogonna).


Капліца на перавале Пухачоўка. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Капліца на перавале Пухачоўка. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Перавал Пухачоўка ўпісаўся таксама ў гісторыю горнай здабычы. У XVIII стагоддзі Каралеўская камісія па здабычы карысных выкапняў знайшла непадалёк яго невялікае меднае радовішча.


Капліца на перавале Пухачоўка. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Капліца на перавале Пухачоўка. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Цяпер на перавале турысты могуць паглядзець невялікую капліцу з 1781 году. З ёй звязаныя некалькі аповедаў. Паводле аднаго з іх, капліца прысвечаная памяці салдата Ганса Мана (Hans Mann), які быў расстраляны за дэзерцірства з непадалёкай крэпасці ў Клодзку (Kłodzko). Да 1970-х гадоў у капліцы знаходзіліся драўляныя скульптуры вядомага нямецкага скульптара Міхаэля Кляра (Michael Klahr). Аднак, яны былі скрадзеныя.


Капліца на перавале Пухачоўка. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Капліца на перавале Пухачоўка. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У 1840 годзе на перавале была пабудаваная папулярная карчма з цікавым дызайнам інтэр'еру. На жаль, яна захавалася толькі да 1948 году. У 1924 годзе тут быў устаноўлены невялікі помнік Карлу Пабелю (Carl Pabel) - старшыні ўроцлаўскай групы Клодзкага горнага таварыства. Помнік быў знішчаны ў 1945 годзе. Да 1947 году на перавале дзейнічала турыстычная база.

Цяпер непадалёк капліцы знаходзіцца пастуховая хата, у якой можна пакаштаваць мясцовы сыр і паспрабаваць іншыя рэгіянальныя прысмакі.


Капліца на перавале Пухачоўка. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Капліца на перавале Пухачоўка. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Турыстычнае значэнне перавалу Пухачоўка надало размяшчэнне ля папулярнай дарогі, якая вядзе ад Быстшыцы Клодзкай (Bystrzyca Kłodzka) да гарадка Строне Сілескія (Stronie Śląskie). Дарэчы, згаданая дарога была пабудавана па ініцыятыве мясцовай прынцэсы Марыянны Аранскай і яе сына Альбрэхта.


Перавал Пухачоўка. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Перавал Пухачоўка. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Перавал Пухачоўка – гэта цудоўны наглядны пункт, з якога можна палюбавацца цудоўнай панарамай Залатых (Złote Góry), Бардзкіх (Bardzkie Góry) і Бяльскіх (Bialskie Góry) гораў, а таксама краявідам вёскі Сенна й схілаў непадалёкай Чорнай Гары (Czarna Góra).


Перавал Пухачоўка – панапама. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Перавал Пухачоўка – панапама. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Цяпер пад перавалам Пухачоўка дзейнічае вядомы гарналыжны курорт „Чорная гара”, які прыцягвае шматлікіх турыстаў не толькі зімой. Яго будаўніцтва стала імпульсам для развіцця суседняй тэрыторыі. З пачатку 1990-х гадоў тут сталі будаваць гасцініцы, пансіянаты й рэстараны. Дзякуючы гэтаму рэгіён хутка ўрбанізуецца й становіцца ўсё больш папулярным.


Kурорт „Чорная Гара”. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Kурорт „Чорная Гара”. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Аднак, гэта наносіць таксама ўрон мясцоваму ландшафту й прыродзе. Таму лічу, што варта спяшацца паглядзець гэты рэгіён, пакуль ён пераўтворыцца ў буйны турыстычны цэнтр і канчаткова страціць свой цяперашні дзікі, горны клімат.

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу