Беларуская Служба

Польшча накіравала ў Беларусь 300 тонаў гуманітарнай дапамогі

04.06.2020 16:12
Больш за 40 фураў з 300 тонамі медычнай гуманітарнай дапамогі вырушалі з Варшавы ў Беларусь апоўдні 4 чэрвеня.
Аўдыё
  • Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Павел Яблоньскі падкрэсліў, што нягледзячы на пэўныя складанасці, якія часам паўстаюць на лініі Мінск-Варшава, Польшча хоча выбудоўваць прыязныя адносіны з Беларуссю і дапамога павінна паслужыць гэтаму.
Фуры з польскай медычнай гуманітарнай дапамогі для Беларусі PAP/Mateusz Marek

Польшча ахвяравала народу Беларусі 30 апаратаў штучнага дыхання, 20 тысяч упаковак лекаў, 5 мільёнаў масак, 250 тысяч літраў дэзынфекцыйных сродкаў, 50 тысяч тэстаў на каранавірус і 10 тысяч ахоўных касцюмаў.

Кіраўнік канцылярыі прэм'ера Польшчы Міхал Дворчык падчас урачыстай цырымоніі адпраўкі гуманітарнага канвою ў Беларусь асаблівую ўвагу звярнуў на тое, што частка дапамогі трапіць у раёны Беларусі, дзе кампактна пражываюць палякі:

-Дапамога сярод іншага пападзе ў лякарні Гродна, Ваўкавыску, Воранава – гэта азначае, туды дзе пражываюць палякі. У найноўшай гісторыі Польшчы гэта адзін з самых вялікіх, а магчыма найвялікшы гуманітарны канвой. Мы вельмі цешымся, што можам дапамагчы нашым сябрам беларусам!

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Павел Яблоньскі падкрэсліў, што нягледзячы на пэўныя складанасці, якія часам паўстаюць на лініі Мінск-Варшава, Польшча хоча выбудоўваць прыязныя адносіны з Беларуссю і дапамога павінна паслужыць гэтаму.

У адпраўцы польскай гуманітарнай дапамогі прымаў удзел амбасадар Беларусі ў Польшчы Уладзімір Чушаў. Беларускі амбасадар падзякаваў Польшчы за дапамогу, аказаную ў такі цяжкі час:

-Сённяшняя дапамога без ценю сумневу аблегчыць працу нашых лекараў. Сапраўдныя сябры пазнаюцца ў бядзе!

Ініцыятарам дапамогі стаў Еўрапейскі Звяз. Брусель звярнуўся да Варшавы з просьбай дапамагчы Беларусі ў змаганні з эпідэміяй кранавіруса і Варшава адгукнулася на гэта.

Камісар Еўрапейскага Звязу па барацьбе з крызісам Янэз Ленарчыч падзякаваў Польшчы за дапамогу Беларусі ў барацьбе з эпідэміяй каранавіруса.

Янэз Ленарчыч напісаў у Twitter, што Польшча адказала на просьбу Бруселю і прадставіла неабходнае абсталяванне ў рамках механізму грамадзянскай абароны Еўрапейскага Звязу. «Дзякуй Польшчы за адпраўку ў Беларусь калоны фураў з 300 тонамі абсталявання, каб дапамагчы ёй у барацьбе з каранавірусам. Салідарнасць ЕЗ перакрочвае межы», – напісаў камісар ЕЗ Ленарчыч.


Фуры з трымя сотнямі тонаў медычнай гуманітарнай дапамогі вырушалі з Варшавы ў Беларусь апоўдні  4 чэрвеня Фуры з трымя сотнямі тонаў медычнай гуманітарнай дапамогі вырушалі з Варшавы ў Беларусь 

Больш за 40 фураў, наладаваныя 300 тонамі медычнай гуманітарнай дапамогі, вырушалі з Варшавы ў Беларусь апоўдні 4 чэрвеня. Плануецца, што гуманітарны канвой прыбудзе на мяжу з Беларуссю досвіткам 5 чэрвеня.

Паводле афіцыйных звестак, у Беларусі налічваецца больш за 45 тысяч выпадкаў Sars-Cov-2. З пачатку эпідэміі, паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, Covid-19 забраў жыцці 248 беларусаў. 

Матэрыял падрыхтаваў Эдуард Жолуд.

Слухайце аўдыё!