Беларуская Служба

Беларусам у лагерах для ўцекачоў патрэбная дапамога

19.10.2020 14:06
Беларусам патрэбныя самыя неабходныя рэчы, як вопратка і гігіенічныя прадукты.
Аўдыё
  • Пра сітуацыю і дапамогу ўцекачам мы размаўлялі з актывісткай Янай Шостак.
Яна Шостак перадае патрэбныя прадукты ў лагеры для ўцякачоў у Варшавекрыніца: фейсбук Яны Шостак

У той час, калі сотні тысяч беларусаў выходзяць на пратэсты па ўсёй краіне, нельга забыць пра тых, хто падвяргаецца рэпрэсіям. Збіццё, катаванні, арышты – гэта беларуская штодзённасць. Ёсць і людзі, якім за іх грамадзянскую пазіцыю пагражаюць, таму яны вымушаныя шукаць прытулку за мяжой. Пра сітуацыю беларусаў, якія часова апынуліся ў лагерах для ўцекачоў у Польшчы, у матэрыяле Альберта Вяжбіцкага.

Неспакойныя часы пасля гэтак званых выбараў у Беларусі прымусілі сотні чалавек з’язджаць з краіны ў пошуках бяспечнага месца. Сярод уцекачоў апынуліся такія людзі як былы кандыдат у прэзідэнты Валер Цапкала, чальцы Каардынацыйнай Рады Вольга Кавалькова, Сяргей Дылеўскі, вядомыя беларускія мастакі, на прыклад, Руся з гурту Шума, спартоўцы, напрыклад, Аляксандра Герасіменя і журналісты. Сярод людзей, якія былі вымушаныя пакінуць радзіму, ёсць і звычайныя беларусы. Людзі, якія дагэтуль выконвалі сваю звычайную працу, часта нават на дзяржслужбе, знайшлі свой новы прытулак у Польшчы, дзе часова пражываюць у лагерах для ўцекачоў. Беларусам у прытулках дапамагаюць тыя, хто жыве ў Польшчы ўжо нейкі час, сярод іх мастачка і актывістка Яна Шостак.

-Цяпер з групай добразычлівых людзей, якія ведаюць што кожны з нас мог бы апынуцца ў такой сітуацыі, проста ад сэрца дапамагаем чым можам на розных узроўнях. Гэта людзі, якія знаходзяцца ў лагерах па ўсёй Польшчы, але большасць з іх - у Гарбове ля Белай Падляскі і ў Варшаве на Таргоўку ў Варшаве, там цяпер 4 жанчыны з дзецьмі.

Якія галоўныя праблемы ў лагеры?

-Праблемаў вельмі шмат. Пачаўша ад колькасці тараканаў і мышэй. Гледзячы на тое, што ўжо другі дзень няма атаплення, то гэта вельмі нас непакоіць і мы стараемся дазваніцца да установы па справам іншаземцаў. Мы папрасілі, каб уцекачы дакументавалі ўсіх тараканаў. Гэта недарэчна, бо яны ўцяклі ад аднаго таракана ў Беларусі, а тут яшчэ больш тараканаў, сапраўдных у пакоі. Таму вельмі важна дапамагаць ім змагацца за годныя варункі паводле міжнароднага права па ўцекачам.

А чаго найбольш не хапае гэтым людзям? Чым і як можна дапамагчы?

-Не хапае коўдры, асноўных рэчаў, ежы. Таму незалежныя людзі збіраюць сродкі ў інтэрнэце. І тады дасылаем кур'ерам або возім на сваіх машынах неабходныя рэчы для гэтых людзей. Маю надзею, што гэта толькі тымчасовае месца, бо хутка гэтых тараканаў не ўдасца вывезці, так што хутчэй атрымаецца вывезці людзей. Запрашаю Вас да кантакту са мной у сацсетках, калі жадаеце дапамагчы рэальна, грашыма, рэчамі, якія ў вас валяюцца ў шафе, а ў лагеры няма атаплення і вельмі важна мець цёплыя рэчы. Вы таксама самі можаце знайсці кантакт да людзей, якія патрабуюць дапамогі, можаце пад'ехаць і пакінуць рэчы, тым хто патрабуе.

Дапамогу беларусам, якія былі вымушаныя з’ехаць з краіны і апынуліся за мяжой, у лагерах для ўцекачоў, можна перадаць самастойна, або з дапамогай неабыякавых асоб і арганізацыі. З нашай суразмоўцай Янай Шостак можна скантактавацца праз фейсбук і інстаграм. Можна таксама знайсці непасрэдны кантакт да людзей у лагерах або адміністрацыі гэтых установаў.

Слухайце аўдыёфайл

аев