Беларуская Служба

Беларусы ўражваюць сваёй салідарнасцю

27.10.2020 14:02
Сёлетнія палітычныя падзеі спарадзілі велізарную звалю салідарнасці сярод беларусаў усяго свету.
Аўдыё
  • Беларуская салідарнасць: погляд знутры
Здымак мае ілюстрацыйны характар EPA/STR Dostawca: PAP/EPA

Людзі ахвяруюць грошы, аказваюць падтрымку ды дапамогу тым, хто пацярпеў ад гвалту і палітычнага пераследу з боку сілавых структур Лукашэнкі.

У Варшаве беларуская дыяспара стварыла Беларускі фонд салідарнасці, які займаецца прадстаўленнем дапамогі тым, хто з’ехаў часова з Беларусі, каб уратаваць сваё здароўе ці жыццё.

Колькасць тым, хто патрабуе дапамогі перавысіла пяцьсот чалавек. Праца вядзецца каласальная, распавёў адзін з заснавальнікаў Уладзімір Кобец.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыяфайл