Беларуская Служба

Вышэйшая кантрольная палата праверыць паліцыю

19.01.2021 14:05
Вышэйшая кантрольная палата таксама плануе праверкі ў такіх сферах, як энергетыка, армія і прасоўванне Польшчы ў свеце.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:arembowski/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёлета Вышэйшая кантрольная палата будзе прыглядацца, між іншым, да працы польскай паліцыі. Старшыня палаты Марыян Банась паведаміў, што ў адказ на скаргі дэпутатаў апазіцыі, у рамках запланаваных на 2021 год дзеянняў, адбудзецца таксама праверка працы паліцыі ў краіне. Паводле газеты Rzeczpospolita, гэта можа быць адна з найважнейшых праверак у бягучым годзе.  

Старшыня палаты запэўніў, што ў рамках праверкі ўлічыць таксама патрабаванні кіраўніка фракцыі Левых сілаў Кшыштафа Гаўкоўскага. Дэпутат звярнуўся ў Вышэйшую кантрольную палату з просбай праверыць, як прымяняюцца прымусовыя меры ў прафілактычных дзеяннях паліцыі і ці былі ў гэтай сферы парушэнні.

„ Шмат разоў падчас дэманстрацый было відавочна, што міліцыя злоўжывала тэлескапічнымі дубінкамі або кайданкамі”, - пераконвае Кшыштаф Гаўкоўскi ў размове з газетай.

У 2021 годзе Вышэйшая кантрольная палaта плануе заняцца ўплывам пандэміі на функцыянаванне дзяржавы.

„Мы праверым, як працавалі бальніцы, школы і ўстановы. Праверым эфектыўнасць антыкрызісных шчытоў”, - казаў пра сёлетнія планы палаты ейны старшыня Марыян Банась.

Rzeczpospolita дадае, што Вышэйшая кантрольная палата таксама плануе праверкі ў такіх сферах, як энергетыка, армія і прасоўванне Польшчы ў свеце. Усяго на гэты год заплaнаваныя 103 буйныя праверкі.

аз