Беларуская Служба

Год таму ў Польшчы быў атрыманы першы пазітыўны аналіз на каранавірус

04.03.2021 11:31
Што выратавала жыццё нулявога пацыента? – задаецца пытаннем выданне Gazeta Wyborcza.
.
.Photo:jardin/pixabay.com/CC0 Public Domain

- Пачнем з таго, што нулявы пацыент зусім не быў нулявым, – цвёрда перакананы ў гэтым доктар Смыкал, які яго лячыў. – Вірус з'явіўся ў краіне значна раней.

Але менавіта 66-гадовы жыхар Цыбінкі быў першым, у каго быў станоўчы тэст.
Першапачаткова доктар Смыкал прызнаўся, што лячыў першага пацыента інавацыйным спосабам, выкарыстоўваючы ўжо даступныя супрацьвірусныя прэпараты. Якія? Ён ніколі гэтага не расказаў. Некаторыя здагадваліся, што гэта лекі ад ВІЧ. Потым высветлілася, што доктар даваў сваім пацыентам супрацьвірусны прэпарат, які выкарыстоўваецца пры эпідэміі віруса Эбола (ён таксама быў правераны падчас эпідэміі MERS).

Сам пацыент расказаў, што ўвесь час піў зёлкі на даўгалецце манаха Клімушкі, якія часта перавышалі сутачную дозу.

Праз два месяцы пасля выхаду з бальніцы ён адчуваў сябе выдатна, піша Gazeta Wyborcza.

ав