Беларуская Служба

Як жыве самая вялікая сям'я ў Вялікабрытаніі

11.05.2021 19:43
У Рэдфордаў 22 дзяцей, а першае маці нарадзіла ў 14 гадоў. 
Сью на абследаванні з малодшым дзіцёмфота: Facebook

Інтэрнэт-партал Onet апісвае жыццё самай вялікай брытанскай сям’і. У Сью і Ноэля Рэдфордаў 22 дзяцей. Так што, калі вам здаецца, што з адным ці двума цяжка, пачытайце пра іх і падумайце, як гэта, калі штодзённа, каб накарміць дзяцей, трэба купіць 16 літраў малака і чатыры буханкі хлеба. На адзін дзень!

Першае дзіця Сью нарадзіла, калі ёй было толькі 14 гадоў. Каханне такіх маладых пар рэдка вытрымлівае праверку часам, а тым больш цяжарнасцю, але каханне гэтых дваіх працягваецца ўжо шмат гадоў.

У родным доме з бацькамі жыве ўсё яшчэ большасць іх дзяцей. Толькі двое старэйшых ужо вядуць самастойнае жыццё. У пары 10 сыноў і 12 дачок. Старэйшаму сыну 32 гады, а самае малодшае нарадзілася вясной мінулага года. Адно з дзяцей не выжыла, нарадзілася мёртвым. Сям’я моцна перажывала з гэтае прычыны.

Рэдфорды вельмі папулярныя ў Вялікабрытаніі. Іх часта запрашаюць на тэлеперадачы, шмат людзей сочыць за іх актыўнасцю ў інтэрнэце. Аднак галоўная крыніца даходаў сям’і – іх пякарня, сямейны бізнес, якім займаецца бацька сямейства, але дапамагаюць яго ве5сці таксама дзеці. Кандытарская высылае смачныя і свежыя вырабы кліентам па ўсёй Вялікабрытаніі. Праўда, у выніку пандэміі даходы значна ўпалі, але і так пара кажа, што не карыстаецца фінансавай дапамогай дзяржавы, акрамя стандартнай дапамогі на дзяцей.

нг