Беларуская Служба

Праблемы з псіхікай з’ўляюцца табу ў размовах з працадаўцам

14.06.2021 16:13
Палякі за апошні год адчулі шмат праблемаў звязаных з псіхічным станам, чытаем у газеце Rzeczpospolita.
Здымак мае ілюстрацыйны характарlassedesignen/Shutterstock.com

 З даследаванняў вынікае, што пытанне псіхічнага камфорту да сёння з’яўляецца табу на месцы працы – такога меркавання прытрымліваецца 63% працаўнікоў. Паводле справаздачы «псіхічнае здароўе на працы», 77% людзей скрывае свае праблемы, таму што баіцца булінгу або дыскрымінацыі. Сярод самых частых сімптомаў псіхічных захворванняў даследчыкі пералічваюць: хранічны стрэс, турботы, адсутнасць прагі да развіцця, бессань і нерэгулярнае харчаванне.

У сувязі з гэтым Саюз працадаўцаў Польшчы распачаў кампанію, якая мае на мэце палепшыць сітуацыю на прадпрыемствах. Яны канстатуюць, што маніторынг псіхічнага здароўя працаўнікоў дапаможа хутка рэагаваць і прапанаваць дапамогу людзям, у якіх пагоршыўся псіхічны стан. 70% працаўнікоў і аж 96% працадаўцаў лічаць, што супраца паміж імі на такім узроўні неабходная, бо варта не забывацца, што прадпрыемства – гэта перадусім людзі, пра якіх варта клапаціцца.

Паводле саюза працадаўцаў, самым вялікім зацікаўленнем кіраўніцтваў прадпрыемстваў цешацца такія рашэнні, як аналізы ўзроўня стрэсу, увядзенне зонаў рэлаксу на прадпрыемстве або прафілактычныя сустрэчы з адмыслоўцам – псіхолагам або псіхіятрам. Змена ў падыходзе да псіхічнага здароўя працаўнікоў звязана перадусім з фактам, што за час пандэміі ў тых, хто працаваў дома, сапсаваўся баланс між працай і дамашнім жыццём. Зараз працадаўцы павінны пастарацца дапамагчы працаўнікам выйсці з гэтага крызісу, чытаем у выданні Dziennik Gazeta Prawna.

аев