Беларуская Служба

Урад будзе дапамагаць маладым займець уласную кватэру

20.07.2021 16:51
Дзеля гэтага ўрад падрыхтаваў праект Дэмаграфічнай стратэгіі 2040.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneStudio Romantic/Shutterstock

Міністр сямейнай і сацыяльнай палітыкі Марлена Малёнг праводзіць кансультацыі праекту па ўсёй Польшчы.

Марлена Малёнг (Marlena Maląg) падчас сустрэчы з прадстаўнікамі мясцовага самакіравання ў Быдгашчы заявіла, што неўзабаве з'явяцца прапановы, як дапамагчы маладым людзям займець уласную кватэру.

- Неўзабаве будзе падрыхтаваны законапраект, на аснове якога маладыя людзі атрымаюць ад дзяржавы гарантыі на пачатковы ўклад на ўласную кватэру. Правіламі будзем заахвочваць нараджаць другое і чарговае дзіця – тады дзяржаўная даплата будзе пагашацца. Сямʼя зʼяўляецца фактарам, які спрыяе нараджальнасці. Таму сямейная пара зможа атрымаць ваўчар на забеспячэнне большага жытла. Гэты законапраект неўзабаве зʼявіцца.

Міністэрства сямейнай і сацыяльнай палітыкі адзначае, што ў Польшчы ў выніку дзеянняў ураду павысіўся ўзровень жыцця вясковых семʼяў, у тым ліку шматдзетных.

«Гэтыя семʼі былі ахоплены праграмамі шырокамаштабнай дапамогі, і гэта вялікае дасягненне, што мы перасталі дзяліць грамадства на гараджан і сельскіх жыхароў», – лічаць у Міністэрстве сямейнай і сацыяльнай палітыкі.

Паводле аналітыкаў згаданы законапраект аб даплатах на кватэру для маладых семʼяў акажа ўплыў на будаўнічы сектар у Польшчы.

яс