Беларуская Служба

ТБШ сёлета магло б адзначаць свае 100 гадоў

22.09.2021 17:34
Гутарка пра далейшыя планы «Таварыства беларускай школы» з намеснікам старшыні ТБШ Тамарай Мацкевіч.
Аўдыё
  • Гутарка пра далейшыя планы "Таварыства беларускай школы" з намеснікам старшыні ТБШ Тамарай Мацкевіч.
Тамара Мацкевічradyjo.net/Я. Іванюк

У г.зв. «дзень народнага адзінства» 17 верасня Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь па ініцыятыве Міністэрства юстыцыі ліквідаваў «Таварыства беларускай школы». У незалежнай Беларусі арганізацыя працавала на аснове легальнага статусу апошнія чвэрць стагоддзя, а яе карані сягаюць часоў ІІ Рэчы Паспалітай і, па сутнасці, сёлета магла б яна адзначаць свой 100-гадовы юбілей.

Пра судовае рашэнне і далейшыя планы з намеснікам старшыні ТБШ Тамарай Мацкевіч размаўляе Яраслаў Іванюк.