Беларуская Служба

Брытанскі журналіст Джэрэмі Кларксан раіць пераязджаць у Варшаву

21.10.2021 16:07
Кларксан хваліць палякаў за іх пачуццё гумару, асабліва датычнае немцаў.
Jeremy Clarkson
Jeremy Clarkson Foto: PAP/ABACA/Van Tine Dennis

Вядомы сваімі правакацыямі ў калонках The Times, скандальны журналіст і тэлевядоўца Джэрэмі Кларксан пачынае з крытыкі цяперашняй сітуацыі ў Вялікай Брытаніі і задаецца пытаннем, куды брытанцы могуць з'ехаць у пошуках лепшага жыцця, чытаем на wydarzenia.interia.pl.

Спачатку Кларксан пералічвае месцы, у якія няма сэнсу эміграваць. Італія, на яго думку, выпадае «таму што кожныя пяць хвілін вас рабуюць», а ў Іспаніі і Грэцыі» сістэма знаходзіцца на мяжы краху». «Але ёсць месца, дзе ўсе мы былі б шчаслівыя. Усходняя Еўропа. У прыватнасці, Польшча», – адзначае Джэрэмі Кларксан.

«Мы сядзім і бурчым, што ўсе кіроўцы грузавікоў і будаўнікі вярнуліся ў Польшчу. Калі нам патрэбныя добра пабудаваныя дамы і рэгулярныя пастаўкі туалетнай паперы – чаму б нам не пераехаць у Варшаву?»- піша журналіст. Кларксан хваліць палякаў за іх пачуццё гумару, асабліва датычнае немцаў.

Англійскі журналіст, звяртаючыся да тэмы надворʼя, падкрэслівае, што ў Польшчы ёсць «правільныя поры года» – зіма са снегам і спякотнае лета. Таксама журналіст падкрэсліў, што Польшча «не ўваходзіць у дзясятку самых папулярных напрамкаў для людзей з Сірыі і Самалі».

А скончыў ён яшчэ адным назіраннем, заявіўшы, што дзяўчыны ў Польшчы «даволі гарачыя».

эж