Беларуская Служба

Смерць цяжарнай жанчыны ў Пшчыне. Акруговыя ўлады: Вынікі праверкі строгія для бальніцы

03.12.2021 15:40
На бальніцу накладзены штраф амаль у 640 тысяч злотых.
Аўдыё

Па выніках праверкі смерці цяжарнай 30-гадовай жанчыны ў Пшчыне былі выяўленыя парушэнні ў арганізацыі, спосабе выканання і якасці паслуг бальніцы, якія аказваюцца пацыенту. На бальніцу быў накладзены штраф амаль у 640 тысяч злотых.  

Праўленне Пшчынскага павета, якое ажыццяўляе гаспадарчы нагляд за аб’ектам, вырашыла, што вынікі праверкі строгія для бальніцы. Цяпер у шпіталя ёсць два тыдні, каб пракаментаваць вынікі праверкі NFZ, паведамляе партал rmf24.pl.

Нагадаем, 30-гадовая жанчына была шпіталізаваная на 22 тыдні цяжарнасці. Плод меў шмат парокаў. У жанчыны адышлі воды, аднак медыкі не рабілі чыстку, а чакалі пакуль плод загіне сам. У выніку памерла і жанчына. Такія дзеянні былі звязаны з дзеючымі нормамі, якія абмяжоўваюць магчымасць легальнага перапынення цяжарнасці, кажа кансультант Ёланта Будзоўская (Jolanta Budzowska), прадстаўнік сям'і памерлай.

Пасля гэтай трагедыі ў многіх гарадах Польшчы адбыліся пратэсты. Дэманстранты выказалі сваю непрыязнасць да абмежавальных правілаў абортаў. Цяпер нарматыўныя акты дапускаюць магчымасць перапынення цяжарнасці, калі гэта нясе пагрозу жыццю і здароўю жанчыны, а таксама калі ёсць абгрунтаванае падазрэнне, што цяжарнасць з'яўляецца вынікам забароненага дзеяння, напрыклад, згвалтавання.

вх