Беларуская Служба

Плот на мяжы з Беларуссю павінен быць пабудаваны да ліпеня бягучага года

05.01.2022 12:14
Польшча заключае кантракты на будаўніцтва агароджы на польска-беларускай мяжы.
Аўдыё
  • Польшча заключае кантракты на будаўніцтва агароджы на польска-беларускай мяжы.
 .
Ілюстрацыйны здымак. Мяжа Польшчыфота: Twitter.com/@Straz_Graniczna

Нягледзячы на пэўную стабілізацыю сітуацыі на мяжы Польшча не адмаўляецца ад будаўніцтва сучаснай агароджы на мяжы з Беларуссю для перадухілення нелегальнай міграцыі.

Надоечы польская Памежная служба падпісала тры кантракты на будаўніцтва сучаснага плота на польска-беларускай мяжы. «Гэта важны этап у будаўніцтве памежнай агароджы», – кажа намеснік кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Мацей Вонсік(Maciej Wąsik):

- Памежная служба заключыла дамовы, якія з’яўляюцца важным этапам усяго інвестыцыйнага працэса. Усе найважнейшыя рашэнні, датычныя інвестыцыі былі кансультаваныя з групай экспертаў, якія выдалі аднадушную, станоўчую ацэнку.

Намеснік кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Мацей Вонсік. Намеснік кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Мацей Вонсік.

Кантракты з падрадчыкамі заключыў Галоўны камендант польскай Памежнай службы. Па словах яго намесніцы брыгаднага генерала Віялеты Гажкоўскай(Wioleta Gorzkowska), будаўніцтва плота на мяжы з Беларуссю павінна працягвацца паўгода:

- Перад намі сур’ёзны выклік, паколькі гэта найбуйнейшая будаўнічая інвестыцыя ў гісторыі Памежнай службы ў Польшчы. Агулам плот будзе налічваць 186 кіламетраў і будзе падзелены на чатыры часткі з мэтай максімальнага скарачэння часу рэалізацыі інвестыцыі. Будаўнічыя работы на ўсіх чатырох участках будуць праводзіцца паралельна.

Намеснік галоўнакамандуючага Памежнай службы ў Польшчы брыгадны генерал Віялета Гажкоўска. Намеснік галоўнакамандуючага Памежнай службы ў Польшчы брыгадны генерал Віялета Гажкоўска.

Віялета Гажкоўска дадае, што ў агароджы будуць зробленыя 22 вароты для пропуску людзей і для міграцыі жывёлы.

- Падчас будаўніцтва будуць выкарыстаныя амаль 41 тысяча сталёвых пралётаў. 100 пралётаў з сэрвіснымі брамкамі. Таксама будуць пабудаваныя 22 пераходы, якія павінны даць жывёле магчымасць свабоднай міграцыі. Будаўніцтва электроннай сістэмы агароджы будзе даручана іншым падрадчыкам. Зараз мы распрацоўваем умовы кантрактаў. Спадзяюся, што ў бліжэйшым часе зможам прадставіць вынікі працы па гэтаму пытанню.

Паводле Віялеты Гажкоўскай плот на мяжы з Беларуссю – неабходная і неадкладная інвестыцыя, паколькі сітуацыя на польска-беларускай мяжы надалей нестабільная:

- Таму я вельмі рада, што за настолькі кароткі час – два месяцы, нам удалося выпрацаваць адпаведныя рашэнні і заключыць кантракты на будаўніцтва «фізічнай» часткі плота.

Нагадваем, у кастрычніку 2021 года Сейм Польшчы прыняў спецыяльны закон аб будаўніцтве плота на мяжы з Беларуссю, які павінен паскорыць адміністрацыйны працэс, звязаны з рэалізацыяй інвестыцыі.

Прадстаўніца Памежнай службы нагадала, што інвестыцыя важная для аховы мяжы Польшчы:

- Гэта стратэгічная інвестыцыя ня толькі ў аспекце аховы непарушнасці польскай мяжы.

Нагадваем, Польшча са жніўня змагаецца з хваляй нелегальнай міграцыі. У 2021 годзе колькасць спрпбаў нелегальнага перасячэння мяжы з Беларусі вырасла ў 325 разоў. У мінулым годзе памежнікі зафіксавалі амаль 40 тысяч спробаў незаконнага перасячэння мяжы. У сваю чаргу колькасць затрыманых іншаземцаў вырасла амаль у дваццаць разоў.

Выкананнем сталёвых элементаў плота зоймецца кансорцыуму з трох кампаній:

- Гэта: Polimex Mostostal S.A. – лідар кансорцыуму і яго партнёры – Mostostal Siedlce i Węglokoks S.A. У сваю чаргу будаўнічыя работы былі даручаныя двум падрадчыкам: кампаніі Budimex і кансорцыуму Unibep S.A. і Budrex.

Паводле прынятага Сеймам адмысловага закона, агароджа будзе мець характар трывалага высокага плота, абсталяванага сучаснай сістэмай відэаназірання, электроннай сігналізацыі і датчыкамі выяўлення руху.

Намесніца Галоўнага каменданта польскай Памежнай  службы Віялета Гажкоўска і віцэ-міністр ўнутраных спраў і адміністрацыі Мацей Вонсік, прэс-канферэнцыя. Намесніца Галоўнага каменданта польскай Памежнай службы Віялета Гажкоўска і віцэ-міністр ўнутраных спраў і адміністрацыі Мацей Вонсік, прэс-канферэнцыя.

Плот будзе складацца з 5-метровых вертыкальных слупоў, увянчаных калючым дротам і з больш за 40 тысяч сталёвых пралётаў. Даўжыня плота складзе 186 кіламетраў, а яго будаўніцтва павінна завяршыцца да ліпеня 2022 года. Агульны кошт агароджы складзе каля 1 мільярда 615 мільёнаў злотых (больш за 353 тысячу еўра).

Нагадваем, будаўніцтва плота на мяжы з Беларуссю распачала таксама Літва. Літоўская агароджа, вышынёй у 4 метры, складаецца з пірамідаў з калючага дроту – канцэрціны і плота са спіральным дротам. Цалкам агарадзіць мяжу з Беларуссю Літва плануе да 1 верасня 2022 года.

IAR/аз

Памежная служба: За суткі 23 мігранты спрабавалі незаконна перасячы мяжу з Беларусі

31.12.2021 17:29
Беларускія службы не спыняюць правакаваць польскіх памежнікаў, паведамляе польская Памежная служба.

Польская Памежная служба падвяла вынікі сваіх дзеянняў на польска-беларускай мяжы ў 2021 годзе

04.01.2022 08:38
У 2021 годзе колькасць спробаў нелегальнага перасячэння польскай мяжы вырасла ў 325 разоў.

Учора 20 чалавек спрабавалі незаконна перасячы польска-беларускую мяжу

04.01.2022 12:31
Мігранты закідвалі польскіх памежнікаў камянямі, а беларускія службы асляплялі іх лазерамі і ліхтарыкамі.

«Будаўніцтва плота на мяжы з Беларуссю – неабходная і тэрміновая інвестыцыя»

04.01.2022 17:32
Паводле планаў, будаўніцтва плота павінна завершыцца ў чэрвені бягучага года.