Беларуская Служба

Эпідэмія Covid-19 не будзе апошняй, з якой нам давядзецца змагацца

14.02.2022 09:46
«Эпідэмічная сітуацыя можа змяніцца ў любы момант са зʼяўленнем, напрыклад, новага варыянта віруса».
Эпідэмія каранавірусаPAP/EPA/YONHAP

Эпідэмія Covid-19 не будзе апошняй, з якой нам давядзецца змагацца, кажа ў інтэрв'ю выданню «Rzeczpospolita» прафесар Ежы Душыньскі, кіраўнік Польскай акадэміі навук.
На пытанне, ці сапраўды пачаўся канец пандэміі, як было абвешчана ў сераду міністрам аховы здароўя Адамам Нядзельскім, прафесар Душыньскі адказаў, што ён вагаецца рабіць абʼявы такога тыпу.

«У цяперашні час мы назіраем тэндэнцыю да зніжэння колькасці выяўленых інфекцый або шпіталізацый. Спадзяемся, што яна будзе працягвацца. Аднак эпідэмічная сітуацыя можа змяніцца ў любы момант са зʼяўленнем, напрыклад, новага варыянта віруса», – адзначыў ён.

Эксперт у інтэрв’ю «Rzeczpospolita» адзначыў, што эпідэмія Covid-19 не будзе апошняй, з якой людзям давядзецца змагацца. «Трэба зрабіць высновы з пройдзенага. Гэта нам спатрэбіцца праз тры, пяць ці дзесяць гадоў, спадзяюся, як мага пазней», – падкрэсліў ён.

ав

У Польшчы захоўваецца вялікая смяротнасць ад каранавіруса

12.02.2022 15:44
Вялікая колькасць смерцяў, якая ў апошні час утрымліваецца на ўзроўні 300 выпадкаў штодня, выклікае вялікі непакой