Беларуская Служба

Украінская кухня: сёння робім зялёныя лянівыя варэнікі (РЭЦЭПТ)

12.04.2022 09:02
Каляровыя лянівыя варэнікі заўсёды парадуюць вашых гасцей!
Аўдыё
  • Украінская кухня: сёння робім зялёныя лянівыя варэнікі
Зялёныя лянівыя варэнікі фота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Інгрэдыенты

0,5 кг паўтлустага тварагу

2 адвараныя бульбіны

300 г свежага лісця шпінату

2 яйкі

2 зубчыкі часныку

6 сталовых лыжак пшанічнай мукі

Лісце шпінату прамыйце і старанна раздрабніце міксерам. Пасля змяшайце з тварагом, адварной бульбай, яйкамі, мукой і выціснутым часныком. Сфармуйце з цеста рулет (свайго роду «вяроўку») дыяметрам каля 3-4 см, акуратна разраўняйце яго і нарэжце па дыяганалі на невялікія кавалкі (як на здымку). Калі цеста ліпкае, дадайце яшчэ мукі. Варыце ў падсоленай вадзе 3-4 хвіліны пасля ўсплыцця.

Можна прыгатаваць лянівыя і з іншымі дадаткамі замест шпінату: морквай, бураком, бананам або бататам. Падаваць іх можна з ільняным алеем, з паніровачнымі сухарамі, падсмажанымі на сметанковым масле, сметанковым маслам і смятанай. Каляровыя лянівыя варэнікі заўсёды парадуюць вашых гасцей!

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец