Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім міндальны пірог (РЭЦЭПТ)

26.04.2022 09:12
Наш пірог атрымліваецца духмяны, смачны і эфектны. 
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім міндальны пірог
Міндальны пірог фота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Міндальны пірог

цеста

120 г цукру
100 г сметанковага масла
лімонная цэдра з паловы лімона
2 яйкі
150 г мукі
0,5 чайнай лыжкі разрыхляльніка
50 г малака
алей і муку, каб пашмараваць і пасыпаць форму

начынка

120 г цукру
120 г сметанковага масла
50 г малака
120 г міндальных шматкоў
50 г разынак

Змажце плоскую форму для пірага, а затым прысыпце мукой.
Разагрэйце духоўку да 170 С.

Цеста – спачатку разатрыце цукар і сметанковае масла і дадайце цэдру лімона.
Павольна дадайце яйкі, муку і малако і ўсё гэта вельмі добра змяшайце, пакуль не атрымаецца аднастайная маса. На 20 хвілін пакіньце ў маразілцы.

Выкладзіце гатовае цеста на форму, сочачы за тым, каб яно ўсюды было аднолькавай таўшчыні.

Пастаўце ў разагрэтую духоўку на 10 хвілін.

Тым часам у невялікім рондалі змяшайце ўсе неабходныя для начынкі інгрэдыенты. Пастаўце рондаль на павольны агонь і, памешваючы, дачакайцеся закіпання міндальнай масы. Працягласць варкі не павінна перавышаць 5-6 хвілін.

Дастаньце цеста з духоўкі і выкладзіце па ўсёй паверхні міндальную начынку.
І зноў пастаўце пірог у духоўку, на гэты раз на 20 хвілін. Аднак не забывайце правяраць, каб нацёртая паверхня выпадкова не прыгарэла.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец