Беларуская Служба

Здаровая рэдакцыйная кухня: салат з цыкорыяй, апельсінам і разынкамі (РЭЦЭПТ)

10.05.2022 09:02
Наш салат атрымліваецца арыгінальны, смачны і карысны для здароўя.
Аўдыё
  • Здаровая рэдакцыйная кухня: салата з цыкорыяй, апельсінам і разынкамі
  ,
Салат з цыкорыяй, апельсінам і разынкаміфота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

2 -3 цыкорыі

2 апельсіны сярэдняй велічыні

2 сталовыя лыжкі разынак

3 сталовыя лыжкі маянэзу

лыжка буйной гарчыцы

лыжка лімоннага соку

Намачыце разынкі ў апельсінавым соку, каб яны набрынялі. Цыкорыю нарэжце на кавалкі і пакладзіце ў міску. Ачысціце апельсіны і нарэжце іх кубікамі. Дадайце абсушаныя разынкі. Змяшайце маянэз з гарчыцай і лімонным сокам.
Атрыманы соус дадайце ў салат і старанна перамяшайце.

Пасыпце абсмажанымі міндальнымі шматкамі.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец