Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем бабовы суп (РЭЦЭПТ)

09.08.2022 09:02
Гэтая сезонная страва лёгкая, карысная і добра пасуе ў летнюю спёку.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем бабовы суп
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock

Інгрэдыенты

2/3 шклянкі бобу

1/2 кг маладой бульбы

2 сталовыя лыжкі аліўкавага алею

1 сталовая лыжка сметанковага масла

2 зубчыкі часныку

1 літр агародніннага або курынага булёну

4 сталовыя лыжкі парэзанага кропу

3 сталовыя лыжкі зялёнай цыбулі

100 г вяршкоў 18% або 12%

сыр фета


Падрыхтоўка

Падрыхтуйце боб: адварыце ў падсоленай вадзе і ачысціце ад лупінаў. Бульбу ачысціце, прамыйце і нарэжце. У рондалі з тоўстым дном разагрэйце аліўкавы алей з маслам, дадайце бульбу і абсмажце каля 5 хвілін, пакуль яна месцамі не падрумяніцца. Дадайце часнык і абсмажце разам каля 2 хвілін.
Дадайце гарачы булён і давядзіце да кіпення. Паменшыце агонь і варыце суп каля 10-15 хвілін, пакуль бульба не стане мяккай. Дадайце вараны боб і варыце каля 1-2 хвілін. Дадайце 3 сталовыя лыжкі кропу і зялёнай цыбулі ды зніміце з агню.
Дадайце вяршкі ў суп, звяртаючы ўвагу на тое, каб яны не зварыліся. Падавайце суп з сырам фета і кропам, якія застаўся.
Каб надаць супу прыемны колер, можна дадаць крыху куркумы.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец