Беларуская Служба

16-гадовы хлопец выйграў у судзе з найбольш вядомым ксяндзом у Польшчы

06.08.2022 11:12
Суд пастанавіў, што Фонд Lux Veritatis, у праўленне якога ўваходзіць ксёндз Тадэвуш Рыдзык, павінен прадставіць спісь арганізацый, якія перадалі фонду грошы.
Ксёндз Тадэвуш РыдзыкPAP/Tytus Żmijewski

Суд пастанавіў, што Фонд Lux Veritatis, у праўленне якога ўваходзіць ксёндз Тадэвуш Рыдзык, павінен прадставіць публічную інфармацыю 16-гадоваму Мацею Раўгуту. «Я хацеў паказаць людзям, што кожны, нават няпоўнагадовы, можа праверыць, на што ідуць дзяржаўныя грошы», – сказаў падлетак парталу noizz.pl 

Справа датычылася інфармацыі аб тым, якія ўстановы і якім чынам аказвалі фінансавую падтрымку фонду Рыдзыка.

Год таму хлопец накіраваў Фонду Рыдзыка электронны ліст з запытам пра публічную інфармацыю, у якой утрымліваецца пералік выплат ад дзяржаўных устаноў або кампаній, якія фонд атрымаў у перыяд з 2016 года да даты адпраўкі заявы. Мацей атрымаў няпоўны адказ, Фонд Lux Veritatis напісаў, што астатнія дакументы не ўтрымліваюць карыснай інфармацыі для грамадства», – сказаў парталу Noizz.pl Мацей Раўгут.

Згодна з інфармацыяй у акаўнце падлетка ў Instagram, суд абавязаў Фонд прадставіць адпаведную запатрабаванні інфармацыю і пакрыць выдаткі на судовае разбіральніцтва.

Партал Noizz.pl нагадаў, што Мацей Раўгут з Крапковіц стаў вядомы ў 2020 годзе, калі паліцыя ўвайшла ў яго дом, бо прызнала яго арганізатарам шэсця – акцыі пратэсту ў рамках жаночага страйку. У абарону хлопца падключыліся апазіцыйныя палітыкі, амбудсмэн Адам Боднар і няўрадавыя арганізацыі. Суд па сямейных справах адмовіў ва ўзбуджэнні справы.

яс