Беларуская Служба

Эксперт пра падыходы Расіі ў інфармацыйнай вайне: Задача стварыць як найбольш хлусні

09.04.2024 15:34
Новы выклік інфармацыйнага свету – deepfake або матэрыялы, які створаныя так, каб чалавек прыняў іх за праўду, хаця яна, як кажуць, і не праходзіла побач. 
Аўдыё
  • Эксперт пра падыходы Расіі ў інфармацыйнай вайне: Задача стварыць як найбольш хлусні
W czasie kampanii wyborczej zagrożenie dezinformacją i fake newsami jest szczególnie duże
W czasie kampanii wyborczej zagrożenie dezinformacją i fake newsami jest szczególnie dużeshutter/Bits And Splits

Праблему каментуе Анджэй Казлоўскі з універсітэту ў Лодзі, эксперт у сферы лічбавых тэхналогій і кібербяспекі.

Напрыканцы сакавіка па расійскім тэлебачанні паказалі відэа з нібыта ўкраінскага тэлемарафона «Адзіныя навіны», у якім сакратар Рады бяспекі Украіны Аляксей Данілаў намякае на дачыненне Украіны да арганізацыі стральбы ў падмаскоўным «Крокус Сіці Холе», дзе загінулі 144 чалавекі, 551 пацярпеў. Але гэты запіс – лічбавая містыфікацыя тыпу deepfake, то бок маніпуляцыя з выкарыстаннем выявы твару і голасу, каб прыпісаць чалавеку тое, чаго ён насамрэч не казаў.

Сітуацыю каментуе Анджэй Казлоўскі з універсітэту ў Лодзі, эксперт у сферы лічбавых тэхналогій і кібербяспекі:

— Гэта элемент расійскай дэзінфармацыі, якая выкарыстоўвае розныя метады і тэхналогіі для дасягнення сваіх мэтаў, якія Расія хоча рэалізаваць у сваёй замежнай палітыцы. Гэта элемент мінулай кампаніі, якая мела на мэце абвінаваціць Украіну, паказаць, што яна стаіць за тэрарыстычным замахам побач з Масквою. Яшчэ раней мелі мы справу з deepfake  Уладзіміра Зяленскага, які заклікаў да здачы ў ваеннай справе. Відавочна, гэта было спробаю дэмаралізацыі ўкраінскага грамадства. Тады фэйкі былі хутка выкрытыя, але іх не трэба разглядаць павярхоўна, і не толькі ў кантэксце расійскім.

Тэхналогіі стварэння deepfake даступныя шырокаму колу людзей. Алгарытмы пакуль недсаканалыя, што дазваляе выявіць прыкметы маніпуляцый. Але ўсё змяняецца. У будучыні выяўляць сфабрыкаваны кантэнт  будзе немагчыма без удзелу спецыялізаванага праграмнага забеспячэння, кажа эксперт у сферы лічбавых тэхналогій.

— Вельмі цікава, бо гэта паказвае, што наратывы, якія Расія прымяняе, не лагічныя ў сваёй паслядоўнасці, не важна, ці яны адкрываюць нейкі комплексны вобраз, яны часта супярэчлівыя. Напрыклад, што Польшча мае моцнае войска і яна будзе атакаваць Беларусь і трэба бараніцца ад палякаў. Але за два дні да гэтага прачытаў, што польская армія – слабая, мае недахопы. Ніколі не было размовы, што гэта цэласна, задача стварыць як найбольш хлусні. Памятаем, што часта гэта адрасавана да расійскага ці беларускага спажыўца, якому лягчэй паверыць у гэтыя наратывы.

Анджэй Казлоўскі папярэджвае, што сёлета свет агулам сутыкнецца з аграмаднай колькасцю ілжывай інфармацыі. Бо, сёлета мусіць прайсці шэраг важных палітычных кампаній, а з іншага боку – тэхналогіі прыйшлі ці не ў кожны дом, і яны імкліва развіваюцца.

— Мусім памятаць пра тое, што дэзінфармацыя як спосаб барацьбы – вельмі стары падыход, але ён увесь час узбагачаецца новымі тэхналогіямі. І адна з такіх тэхналогій – deepfake. І з ростам папулярнасці штучнага інтэлекту, павелічэння электронных дадзеных падобныя запісы будуць кожны раз лепшай якасці. І гэта пагроза для заходніх дзяржаў, у прыватнасці ў гэтым годзе мы маем справу з вялікай колькасцю выбараў ва ўсім свеце, у тым ліку важных выбараў, як напрыклад прэзідэнцкія ў ЗША. І расіяне, ды і не толькі расіяне, імкнуцца ўмяшацца. Таму мы сутыкнёмся з тэхналогіямі deepfake на невядомым раней узроўні, — падкрэслівае Анджэй Казлоўскі.

вх