Беларуская Служба

Пачалося будаўніцтва чарговага ўчастка міжнароднай трасы Via Carpatia

09.09.2019 17:23
Працы пачаліся на кальцавой мястэчка Янаў Любельскі (Janów Lubelski) на адрэзку 15 км.
-        -
Вице-паремьер Яцек Сасин на строительстве кольцевой догоги годода Янува-Люблинского PAP/Wojtek Jargiło

- Мы выраўніваем узровень развіцця і магчымасці Усходняй Польшчы, мы выдаляем месцы, якія заблакавалі развіццё гэтай часткі краіны, – заявіў сёння віцэ-прэм'ер Яцэк Сасін у Янаве Любельскім падчас сімвалічнага пачатку будаўніцтва наступнага ўчастка еўрапейскай трасы «Поўнач-Поўдзень» Via Carpatia, якая павінна спалучыць Клайпеду ў Літве і Салонікі ў Грэцыі.

Віцэ-прэмʼер адзначыў, што ўзнікаючая траса Via Carpatia вельмі важная для Усходняй Польшчы, а таксама для Еўропы, паколькі яна злучыць краіны Балтыі праз Польшчу, Славакію, Румынію, Балгарыю і Грэцыю.

Гэтая траса, паводле слоў палітыка, стане вялікім імпульсам для развіцця рэгіёнаў Усходняй Польшчы: Падляшша, Любліншчыны і Падкарпацця.

Чарговыя два з 12 участкаў трасы Via Carpatia ў Польшчы, агульнай даўжынёй 15 кіламетраў, павінны быць завершаны ў 2021 годзе.

яс