Беларуская Служба

Не трэба баяцца мілітарызацыі нашага рэгіёна Еўропы - эксперт

15.10.2019 18:14
«Праз гадоў пятнаццаць пачнецца зноўку раззбраенне, і ўсе зноў пачнуць адзін аднаго любіць».
Аўдыё
  • Спецыяліст лічыць, што ўзбраенне адбываецца цыклічна: яно надыходзіць пасля хвалі раззбраення
Su-30SM
Su-30SMSergey Krivchikov/GFDL 1.2/Wikimedia Commons

Ці ў нашым рэгіёне Еўропы назіраецца ўзмоцненая мілітарызацыя і супрацьстаянне дзвюх сіл, якога даўно не было ў сучаснай гісторыі? Наш сураўмоўца, кіраўнік праекта Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў супакойвае і кажа, што гэта не так.

Паводле яго, раней была праведзеная даволі сур’ёзная дэмілітарызацыя, і таму сёння бакі вяртаюцца да ранейшага ўзроўню ўзбраенняў. Эксперт таксама зазначае, што часта краіны выдаткоўваюць вялізныя фінансавыя сродкі на непатрэбнае ўзбраенне і вайсковую тэхніку. У якасці прыкладу ён прыводзіць пакупку Беларуссю самалётаў Су-30СМ і Польшчай – F-35.

Спецыяліст лічыць, што ўзбраенне адбываецца цыклічна: яно прыходзіць пасля хвалі раззбраення. «Праз гадоў пятнаццаць пачнецца зноўку раззбраенне, і ўсе зноў пачнуць адзін аднаго любіць», – кажа аналітык. Падрабязнасці – у размове Валеры Саўко з Андрэем Паротнікавым.

слухайце аўдыёфайл