Беларуская Служба

Першаму кіраўніку незалежнай Беларусі – 85 гадоў!

15.12.2019 15:32
Станіслаў Шушкевіч у 1990 абраны першым намеснікам старшыні Вярхоўнага Савету Беларусі, які ўзначальваў да 1994 года.
Stanisław Szuszkiewicz
Stanisław SzuszkiewiczAgnieszka Kamińska, PolskieRadio.pl

У нядзелю, 15 снежня свой 85-ы дзень народзінаў святкуе першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч, нагадвае тэлеканал Белсат.

Станіслаў Шушкевіч нарадзіўся 15 снежня 1934 у Мінску ў сям’і пісьменнікаў Станіслаў Шушкевіча і Гэлены Раманоўскай. У 1956 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт БДУ. Працаваў у Інстытуце фізікі АН БССР і лабараторыі ядравай фізікі БДУ. У 1960-1961 гадах працаваў старэйшым інжынер на Мінскім радыёзаводзе. У 1986-1990 гадах – прарэктар па навуковай працы БДУ.

У 1990 абраны першым намеснікам старшыні Вярхоўнага Савету Беларусі, які ўзначальваў да 1994 года. Фактычна з’яўляўся кіраўніком краіны. У гэтай якасці 8 снежня 1991 года падпісаў Белавежскія пагадненні пра спыненне дзейнасці СССР.

Кандыдат у прэзідэнты ў 1994 годзе. Затым – дырэктар Цэнтру палітычных і эканамічных даследаванняў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту. У 1998-2018 гадах – старшыня партыі Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада, пасля – ганаровы старшыня.

эж