Беларуская Служба

«Бежанства 1915. Забытыя ўцекачы» можна ўжо чытаць па-беларуску

29.12.2019 15:16
Кніжка Анэты Прымакі-Онішк «Бежанства 1915. Забытыя ўцекачы» на польскай мове з'явілася ў 2016 годзе.
Аўдыё
  • Кніжка Анэты Прымакі-Онішк «Бежаньства 1915. Забытыя ўцекачы»
 -
Анэта Прымака-Онікшradyjo.net/Я. Іванюк

Кніжка Анэты Прымакі-Онішк «Бежанства 1915. Забытыя ўцекачы» на польскай мове з'явілася ў 2016 годзе. Кніжка была намінаваная ў Польшчы да многіх прэстыжных прэм’яў, сярод якіх атрымала ўзнагароду Кніга году Варшаўскай Літаратурнай Прэм’еры ды Літаратурную Ўзнагароду прэзідэнта гораду Беластока ім. Веслава Казанэцкага за найлепшую кніжку 2016 году.


У красавіку гэтая кніга зʼявілася ў перакладзе на ўкраінскую а ў лістападзе – таксама на беларускую мову. Ідэя, каб бежанцы загаварылі таксама на гэтых мовах зʼявілася ў мяне ці не раней, чым кніжка на польскай мове – гаворыць пісьменніца ў гутарцы з Яраславам Іванюком.

Слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы